Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Апошняя рабіна і першыя амялушкі

амялушка

Працяг. Пачатак гісторыі ТУТ

Прыкладна праз 40 хвілін пасля таго, як дразды-піскуны (Turdus pilaris) пачалі невялікімі і большымі групамі свае налёты на апошнюю рабіну, я пачуў знаёмы голас і праз секунду ўбачыў як туды ж прыляцелі і амялушкі (Bombycilla garrulus)!

Мінулай зімой я бачыў іх вельмі часта, без сумневаў іх тысячныя часам чароды былі найбольшымі якія я сустракаў за ўсё жыццё, а вось для гэтай зімы гэта стала нашай першай сустрэчай:

Дзейнічалі амялушкі нашмат больш рашуча, чым дразды і як толькі прызямляліся на рабіну, адразу адрывалі і праглыналі ярка-чырвоныя ягады адну за адной, без перапынку. Але і яны адляталі і прыляталі партыямі з дзесяткаў птушак (як і дразды) і пасля харчавання стараліся на рабіне не затрымлівацца. Толькі аднойчы я ўбачыў палёт іх агульнай (?) чародкі паміж дамамі і змог ацаніць іх колькасць у прыкладна сотню птушак.

Хутчэй за ўсё пасля 4 ці 5 прылёту ўсе амялушкі наеліся рабіны і больш на яе не прыляталі. Аднак як і ў мінулыя зімы, яны паказалі, што не зусім (ці не ўсе з іх) прымаюць агульнае рашэнне - адна з амялушак засталася на дрэве сама і адляцела толькі праз хвілін 5, калі вырашыла, што ўжо сапраўды варта гэта зрабіць.

Працяг будзе

Гродна, 11-02-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі