Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Дамовы верабей: Як выпіць вішню

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Сёлета вішня ўрадзіла, але, на дзіва,  пасля выдатнага пачатку і дапамогі ў 'барацьбе з ураджаем', птушкі неяк вельмі млява елі ягады, а потым і зусім закінулі гэтую справу. Чаму так адбывалася - не ведаю, але шмат вішняў на многіх дрэвах вісіць яшчэ і зараз.

Для птушак памерам з драздоў і большых за іх, праглынуць вішню разам з костачкай - не праблема. Але нават і дразды стараюцца пазбавіцца ад косткі і аднесці птушанятам толькі мякаць, што ўжо казаць пра меншых птушак. Дастаць з ягады костачку без рук - цяжкая справа, таму, магчыма, дамовыя вераб'і (Passer domesticus) інакш вырашаюць гэтую праблему. Як - глядзіце самі:

Цікава, што гэта маё другое падобнае назіранне такога ж метаду 'выпівання' ягады вераб'ём . А з-за таго, што ў гэты раз гэта рабіла маладая птушка, магчыма, што яна хутка навучылася гэтаму ад дарослых - значыць, такі падход да ласавання вішнямі не такі ўжо і рэдкі?

Гродна, 22-07-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Вы добры назіральнік. У гэтым годзе, сапраўды, шпакі і дразды менш "атакавалі" вішню, але пераключыліся на клубнiцы. У мяне пад балконам на вішні, на самым версе, яшчэ шмат пладоў - гэта застанецца на зіму птушкам. Фотасерыя цікавая.

Знание для воробьев не передается по генетическому наследству - надо пробовать. В одну зиму у меня воробьи полностью объели цветочные почки на жимолости съедобной, оставив  без урожая. Я думал, что они прячутся в кустах от перепелятника, а им, видите ли, салата не хватило к дробленой кукурузе, которой я их подкармливал.