Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Дразды-піскуны і вінаград. Частка ІІ

дрозд-піскун

Працяг. Пачатак ТУТ 

Прыкладна праз паўгадзіны пасля пачатку маіх назіранняў за драздамі-піскунамі (Turdus pilaris) у старым садзе з вялікай колькасцю вінаграда, адна з птушак прызямлілася на былыя градкі, засыпаныя апалым лісцем. Я чакаў, што пачнецца пошук дажджавых чарвякоў там, але дрозд здалёк бачыў тое, што я не заўважаў. І праз некалькі скачкоў апынуўся побач з гронкай вінаграда, якая ляжала на зямлі. Прычым ягады на ёй выглядалі нашмат больш апетытна, чым большасць тых, што працягвалі вісець у многіх месцах сада.

Тры ягады зніклі ў дзюбе дразда, але на гэтым даследаванні ці пошукі на зямлі не скончыліся, і адна - ці розныя? - птушкі час ад часу прызямляліся і таксама шукалі ежу і там. Больш нічога смачнага ці прывабнага там не знайшлося і прыкладна праз паўгадзіны, трошкі пакрычаўшы з галін невысокага дрэва побач з садам, яны адляцелі.

Гродна, 20-12-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі