Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Дзень з гусямі

Яшчэ па дарозе мы сустрэлі 2 невялікія кліны гусей. Але сапраўдны гусіны пралёт пачаўся ўжо ў адкрытай пойме Свіслачы, дзе гусі ляцелі ў рознай колькасці, з розных бакоў і ў розных кірунках. З тых, што атрымалася разгледзець, у большасці былі гуменніцамі (Anser fabalis), у меншасці - белалобымі (A. albifrons).

Частка сядала пад'есці і адпачнуць на палеткі, але сядзела чамусці нядоўга і без бачнай для нас прычыны (ні арланаў-белахвостаў, ні вялікага памеру сакалоў мы не бачылі), узляталі і пераляталі ў іншыя месцы.

Хаця палова балота Грайна яшчэ пад ільдом, другая частка дзякуючы вадзе, якая паступае туды з ракі, дазваляе адпачываць там сотням гусей і дзесяткам лебедзяў шыпуноў і клікуноў.

З другога боку ракі, таксама ў асушанай частцы поймы, таксама сядзелі тясячы гусей і яны таксама перамяшчаліся без бачнай для нас логікі. Ад колькасці птушак, якія здалёк выглядалі жывымі хмарамі, захоплівала дух:

https://youtu.be/RmTVqOSxQR8

Дзесяткі гусей ляцелі пазней і  над Нёманам, а калі мы вярнуліся дахаты, апошні ў гэты дзень клін праляцеў над маім домам) Гусіны дзень атрымаўся!

 16-03-2021, Бераставіччына і Гарадзеншчына

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары

Да, действительно, захватывающее зрелище! К воде, огню и работающему человеку, на которых можно глядеть долго не отрываясь, надо добавить и громадные стаи летающих гусей. Жирок растрясают перед дальней дорогой. Охотники на Крайнем Севере говорят, что весенний гусь жирный, а осенний совсем худой.

Великая миграция набирает обороты!  Перелетные птицы - это чудесное зрелище! Бесконечный круговорот жизни на земле! Всегда, когда вижу гусиный клин в небе, внутри испытываю бурю положительных эмоций!