Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Канаплянкі і новае насенне

Лета пераваліла за палову і ўсё новыя і новыя расліны гатовы распаўсюджваць сваё насенне, каб 'працягнуць свой род'.

А раз ёсць свежае насенне, ёсць і тыя, хто з радасцю будзе яго есці.

Для таго, каб даведацца ці паспела ежа на новым відзе раслін, не абавязкова пастаянна прылятаць і правяраць спеалсць штодзень. Калі з'яўляюцца новыя лёгкія шарыкі з парашуцікамі, гатовыя да разлёту, значыць зусім побач ёсць і самыя смачныя, яшчэ закрытыя сховішчы з насеннем. Менавіта на іх і прыляцела пры мне пара канаплянак (Carduelis cannabina). 

Акрамя таго, што партнёрам у пары, калі яны ядуць побач, можна не хвалявацца за вернасць адзін аднаму, гэта яшчэ і павялічвае ў два разы колькасць вачэй і вушэй і пры набліжэнні рэальнай ці патэнцыйнай небяспекі, птушкам лягчэй загадзя адрэагаваць на яе. Але для таго, каб усё новае і новае насенне з'яўлялася - у тым ліку і для птушак - павінны заставацца месцы, куда не дабіраюцца касілкі ці трыммеры.

18-07-2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Прыгожая птушка, асабліва на першым здымку. У мяне на электрадратах, каля агарода, вечарам пастаянна спявае самец канаплянкі. А што за дрэва, на першым здымку?

Калі побач, дзе спявае самец, ёсць туя ці ядлавец, то там і будзе новае гняздо - гэта іх любімыя месцы гнездавання. Але іншыя кусты таксама пасуюць, на агародах - парэчкі ці маліны калі густыя.

А на здымку самец прысеў на ясенелістны амерыканскі клён.

У нас вакол агароды (дзе шмат ягадных кустоў, вінаграду), і сады (яблыні, вішні і г.д.). Ёсць дзе выводзіць птушанят. А за маім агародам парк. У мяне на елі вывеліся зелянушкі. Вельмі шмат драздоў, шпакоў, якія аб'ядаюць вішні і суніцу. Вакол агарода растуць некалькі ясенелістных амерыканскіх клёнаў. Дзякуй за адказ на маё пытанне.

Ну ўсё пералічанае Вамі, апрчо амерыканскіх клёнаў, птушкі так ці інакш могуць і выкарыстоўваюць - нават ягады)

А вось насенне гэтых клёнаў птушкі не ядуць і акрамя як прысаду, наўрацці іх можна для нечага добрага выкарыстаць (

У нас аднойчы канаплянкі загнездавалі ў лімонніку.

(і было жа ім стрэсу, напэўна, калі мы на лецішча прыязжалі - лімоннік той як раз перад дзвярыма хаты расце)

Гэты клён зацяняе агарод, і мы пастаянна ламаем яго галінкі (яны вельмі далікатныя, лёгка ламаюцца). І пах у клёну не вельмі прыемны. Клёны ніхто не садзіў, але хто-небудзь з птушак насенне пасеяў?

Не думаю, што птушкі тут нейкім бокам прычыніліся.

На жаль, гэтыя клёны лёгка распаўсюджваюцца самі, але як і ўсе іншыя інтрадуцэнты там, дзе склад прыроднай расліннасці ўжо парушаны.