Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Лебедзі-шыпуны: Сутычка для самкі?

лебедзь-шыпун

Дакументацыйныя здымкі

За шмат гадоў пасля будаўніцтва на Нёмане т.зв. новага маста, рака намыла вышэй яго параўнальна вялікі востраў. Вось вакол яго і здарыліся падзеі, якім я выпадкова стаў сведакам.

У самага нашага берагу і перад востравам харчавалася пара лебедзяў-шыпуноў (Cygnus olor), другая ж  рабіла тое самае метраў 40 далей, у пачатку вострава за сярэдзінай ракі. Самец, а потым і самка з першай пары спачатку пачалі прыпадымаць складзеныя над спіной крылы - гэта ў шыпуноў яўная дэманстрацыя тэрытарыяльнасці і перасцярога іншым лебедзям як мінімум не набліжацца, але абодвап працягвалі  харчавацца з апушчанай у ваду галавой. А потым самец перастаў есці і стаў хутка плыць у бок другой пары, раздзмуўшыся яшчэ больш. 

Здаецца, птушкі з другой пары не звярнулі на гэта ўвагу і тады першы самец пабег па вадзе, з шумам хлопаючы па ёй крыламі,  наляцеў на канкурэнта і цалкам прытапіў таго ў вадзе (гл. 10-ы здымак)! Той неяк хутка змог вырвацца і пачаў па вадзе адбягаць за выступ вострава, яго ж самка паплыла (ці яе аднесла вадой) у супрацьлеглы бок. 

Першы, агрэсіўны самец яшчэ нейкі час пагрозліва плыў за супернікам, але потым развярнуўся і нават больш гучна чым перад пачаткам сутычкі, пабег назад, да сваёй самкі, падымаючы аблокі пырскаў.  Тэрыторыя была паспяхова абаронена, але хутчэй за ўсё нашмат важней было, каб гэта заўважыла самка, акая працягвала харчавацца ў тым жа месцы, у нашага берага - няхай ведае, што некалі зрабіла правільны выбар)

І ў наступныя дні гэта пацвердзілася - ніводнай пары лебедзяў ні вакол вострава, ні далей ад яго не было відаць. І значыць прычына сутычкі была зусім не ў тэрыторыі для гнездавання...

Нёман у Гродна, 19-02-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі