Хаця за апошнія дні перад пахаладаннем было вельмі цёпла і прачнулася шмат пчолаў, жукоў і матылёў, гэта была мая першая сёлетняя сустрэча з восамі. Непасрэдна перада мной адна васа хутка паўзла насустрач другой, а калі яны сустрэліся, зусім нечакана для мяне пачалася бойка:
Насякомыя зваліліся ў траву прыкладна з вышыні ў метр, але нават гэта не ахладзіла іх жаданне змагацца. Толькі чым гэта скончылася я ўжо не ўбачыў...
Гродна, 02-04-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 08.04.2025 - 10:58
Цікавае назіранне. У іх…
Цікавае назіранне. У іх сацыяльнай структуры любая аса можа патэнцыйна стаць "каралевай", таму самкі рэгулярна б'юцца адзін з адным (кусаюцца, джаляць і схопліваюцца) за ранг. Але, можа і нешта не падзялілі.