Дакументацыйныя здымкі і відэа
Большасць - калі не ўсе - дзікіх жывёл, і птушкі тут не выключэнне, вымушаныя жыць з паразітамі. Разнастайныя паразіты жывуць у ніх унутры і на ніх вонкі. І калі ад першых наўрацці ёсць надзейны спосаб ачысціцца, то з другімі птушкі час ад часу стараюцца змагацца, і, напэўна, не без поспеху. І самы эфектыўны спосаб, акармя рэгулярнага дагляду за пер'ем і скурай з дапамогай дзюбы, пылявыя, а яшчэ лепш - пясчаныя ванны. Хутчэй за ўсё патокі пяску фізічна іх ачышчаюць як сапраўдны абразіў і асыпаюцца на зямлю разам з кляшчамі і пухаедамі.
Гэтая чародка палявых вераб'ёў (Passer montanus) рэгулярна прымае пясчаныя працэдуры на стромым беразе Гараднічанкі.
А тое, што ён стромы, дае дадатковыя магчымасці не толькі прапясочыцца, але і скаціцца з гэтай пясчанай горкі. Ну а за лепшыя месцы і ў 'ванне', і на горцы варта пазмагацца:
Гродна, 16-07-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 19.07.2021 - 09:19
Веселье на на пляже!
Веселье на на пляже!
Harrier - 19.07.2021 - 10:22
In reply to Веселье на на пляже! by arktous
Так, толькі замест вады,…
Так, толькі замест вады, абсыпаюць адзін аднаго пяском)