Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Палявыя вераб'і: Першы выляцеў

палявы верабей

Дакументацыйныя здымкі

Першага маладога палявога вераб'я (Passer montanus) я ўбачыў сёлета ў своеасаблівым месцы - пад высокім вязам на набярэжнай Нёману.  Як даволі хутка аказалася, ён ужо няблага лятаў, але самастойна шукаць (ці толькі знаходзіць?) ежу яшчэ не навучыўся. І адзін з бацькоў прыносіў яму раз за разам вылушчанае насенне вязу, якім навокал амаль усё было завалена. (Цікава, што майскі жук, якога бачна на некаторых здымках у бардзюра, не прыцягнуў увагу і маладой, ні дарослай птушкі)

Пасля 3 ці 4 порцый, пакладзеных дакладна і глыбока ў рот, верабейчык паскакаў на газон і нешта там спрабаваў самастойна схапіць з раслін, але нічога ў яго не атрымалася і ён адляцеў яшчэ далей ад ракі, дзе я яго і пакінуў у спакоі.

Гродна, 23-04-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі