Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Птушкі Мадагаскара. Мадагаскарскі ўдод і яго такаванне

мадагаскарскі ўдод

Працяг. Папярэдняя фота-серыя ТУТ

Ляцець так доўга і далёка, каб нечакана сустрэць 'свой' від птушак у лесапарку Tsarasaotra ў сталіцы Мадагаскара, стала вялікім здзіўленнем. Пара ўдодаў паказалася перад намі на шырокай дарозе, якая рэдка выкарыстоўваецца па прызначэнні і таму зарасла невысокай расліннасцю. Пад ёй яўна жыве нямала смачных насякомых, іх лічынак і чарвякоў. Іх, хутка, але старанна паглыбляючы дзюбы ў глебу і шукалі птушкі, няспешна перабягаючы недалёка адна ад адной. Раптам адзін з удодаў неяк дзіўна прысеў, амаль вертыкальна выцягнуў доўгую дзюбу ўгару і як мага шырэй раскінуў-раскрыў крылы і пер'е на хвасце!  Працягвалася гэта секунды і я спачатку ўспрыняў гэтую позу як спробу пазагараць - вельмі падобна тыя птушкі, якія маюць хвастцовую залозу, ператвараюць яе сакрэт, распаўсюджаны на апярэнні, пад уздзеяннем сонечнага святла з провітаміна D у вітамін D. І пад час чысткі пер'я з'ядаюць тое, што атрымалася, такім чынам падтрымліваючы адпаведны абмен кальцыя ў арганізме.

Але гэтая дэманстрацыя позы адбылася настолькі хутка, што больш нагадвала адзін з элементаў такавання птушкі побач з партнёрам-партнёркай, чым працэс атрымання порцыі сонечнага святла - на Мадагаскары заканчвалася вясна і хутка павінна было пачацца лета. (Хаця, канешне, нельга выключаць, што адно не перашкаджае другому.)

І толькі пазней я даведаўся, што тут, на востраве, жыве асобны, эндэмічны від - мадагаскарскі ўдод (Upupa marginata), які амаль не адрозніваецца ад шырокараспаўсюджанага ў Еўропе, Азіі і Афрыцы, 'нашага' удода знешне,  але мае выразна іншы голас, які мне больш падобны на нейкую туркаўку, чым на ўдода.

Наступную пару мадагаскарскіх удодаў мы сустрэлі не менш нечакана за першую ў калючым баабабавым лесе на наступны дзень. Тут птушкі таксама стараліся трымацца побач адна з адной, але ў гэты раз адбылося ўжо без такавання.

Мадагаскар, 14 і 15-11-2024, Tsarasaotra parc, Antananarivu + Ifaty spiny forest, Madagascar 

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг будзе