Аднойчы бог паслаў вароне кавалак ...піццы. Бо, здаецца, гэта была менавіта яна.
Недаедзены кавалак шэрая варона (Corvus (corone) cornix) прынесла на пабудовы былога піўзавода, але не каб з'есці, а каб схавАць тут.
Адбылося ўсё настолькі хутка, што пакуль я пераключыў камеру ў рэжым запісу відэа, варона ўжо засунула прынесенае ў нішу з выбітай цэглай і што менавіта гэта было, я магу толькі здагадвацца.
І тут пачалося самае цікавае - ніхто не павінен западозрыць, што за ўсёй гэтай кучай хламу ляжыць і чакае ўладальніка ці ўладальніцу смачны кавалак)
06-06-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 09.06.2021 - 21:55
Nievierahodna prosta!…
Nievierahodna prosta! Superskaie videa, vinšuju, Dzima!
A što tam u jaie bylo, ty bačyu:
Harrier - 09.06.2021 - 22:07
In reply to Nievierahodna prosta!… by svetlana vranova
Згодны, я таксама здзівіўся…
Згодны, я таксама здзівіўся што яны і так могуць. Яўна ніхто там шукаць і не падумае. Акрамя той, што схавала)
Здаецца, кавалак піццы, які не даелі.