Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрыя курапаткі ў горадзе: Без панікі. Частка V

шэрыя курапаткі

Прыквел і частка І, частка ІІ, частка ІІІ, частка IV.

Прайшло яшчэ тры дні, перш чым я ізноў сустрэў сваю знаёмую сям'ю шэрых курапатак (Perdix perdix) недалёка ад берага Нёмана.

На вялікі жаль для іх, тут засталося зусім няшмат месцаў з або някошанай, або адрослай і яшчэ не скошанай на гэты момант расліннасцю. Фактычна гэта была нешырокая стужка берагу, заваленая валунамі, якая за т.зв. старым мастом пераходзіла ў зараснікі вярбы бліжэй вады і ізноў жа нешырокую травяністую частку да набярэжнай, невялікі кавалак лужка каля муроў б. піўзавода і невялікі лужок бліжэй станцыі спасення на вадзе з адрослым разнатраўем і таксама на схілах пад ім і каля будынку станцыі.  Таму, калі я двойчы на дзень гуляў уздоўж усіх гэтых месцаў, то раней ці пазней наша сустрэча была павінна адбыцца. Так і атрымалася.

Птушкі ў тым самым складзе -  пара дарослых і 6 маладых курапатак - няспешна харчаваліся на схіле пад лужком, амаль у тым жа месцы і таксама як і ў мінулы раз. Знешне яны не змяніліся, пер'я, якое падкрэслівала іх маладосць, было яшчэ шмат. Аднак змяніліся іх паводзіны: яны сталі больш асцярожнымі. І зараз не толькі бацькі рабілі частыя перапынкі на некалькі секундаў пад час здзёўбвання насення, каб падняць галаву і азірнуцца навокал, але і птушаняты рабілі вельмі падобна.

Тым не менш засталіся і 'дзіцячыя' прызвычаенні: моладзь усё ж старалася не заставацца нават на некалькі секундаў далёка ад братоў-сёстраў (сіблінгаў) і было бачна, што гэты амаль фізічны кантакт для іх усё яшчэ важны. Ну і, зразумела, толькі бацькі выбіралі кірунак асноўнага руху. А ўжо ў выбары ежы - разнастайнага насення - была свабода для ўсіх курапатак.)

Хаця ўжо быў вечар, птушкі ўсё яшчэ актыўна харчаваліся. Таму я зрабіў ім некалькі здымкаў і пайшоў далей уздоўж ракі, каб не перашкаджаць у важнай справе.

Гродна, 19-09-2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг гісторыі ТУТ