Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрыя курапаткі ў горадзе: Без панікі. Частка VІ

шэрая курапатка

Прыквел і частка І, частка ІІ, частка ІІІ, частка IV і частка V.

Праз 4 дні пасля нашай папярэдняй сустрэчы з маёй знаёмай сям'ёй шэрых курапатак (Perdix perdix), я сустрэў іх зранку амаль дакладна ў тым самым месцы: на невысокім схіле, які вёў на плоскі, невялікі разнатраўны лужок.

Аднак як раз напярэдадні адбылася катастрофа: увесь гэты лужок і прыкладна метр знізу усіх схілаў да яго і пасля яго, на ўзбочыне дарогі вышэй, былі скошаныя самаходнай касілкай. Прастора жыцця курапатак няўхільна і кардынальна змяншалася ўвесь канец лета і пачатак восені, і вось быў знішчаны адзін з апошніх 'бастыёнаў'.

Курапаткі або яшчэ не зразумелі гэтага, або карысталіся апошняй магчымасцю выкарыстаць сытуацыю на сваю карысць. Справа ў тым, што касільшчык пабаяўся ездзіць на касілцы бокам вышэй па схілах каб не перакуліцца і адзіны пракос знізу іх заставіў яшчэ шырокую, дзе ў 3-4, а дзе і ў 5-6 м няскошанай расліннасці. Птушкі асцярожна расцягнуліся і там, і на скошаным, і елі. Маладыя прыслухоўваліся да каманд бацькоў, адзін з якіх йшоў спераду, а другі - ззаду групы:

Паступова курапаткі выйшлі на нешырокі ходнік уздоўж дарогі, вышэй за былы лужок. І тут пачаўся нечаканы пір! Уся плітка і частка дарогі за ёй былі ўсыпаны невялікімі скошанымі кавалачкамі расліннасці з узбочыны, якую птушкі пачалі актыўна перабіраць і выбіраць з гэтага самае смачнае.  Мне гэта нагадала вясковы двор і курэй, якім сыпанулі свежую сечку) 

Уся гэтая 'халяўная' ежа з-пад касілкі падабалася не толькі курапаткам, але і вялікай групе палявых вераб'ёў. А такі масавы і актыўны рух у адным месцы прыцягнуў увагу грака і шэрай вароны, з якімі ў курапатак даволі хутка склаліся няпростыя адносіны.

Але пра гэта будзе далей.

Гродна, 23-09-2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі