Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрыя лескі: 'Дапамагаем павукам' і кушаем тлю

шэрая леска

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Неяк увечары на беразе Нёмана недалёка ад месца,дзе вывяліся шэрыя лескі (Sylvia communis), я заўважыў перамяшчэнні паміж сцяблін высокіх парасонавых раслін двух птушак. Гэта аказаліся маладыя шэрыя лескі (прынамсі тая птушка, якую я добра разгледзеў) - магчыма, што і з таго, вядомага мне, вывадку.

Яны ўвішна пераскоквалі  з адной сцябліны на другую і нешта здзёўбвалі. Справа аказалася ў тым, што паміж раслінамі шмат дзе павукі расцягнулі свае сеткі і птушкам было зручна выбіраць з іх дробную здабычу павукоў.

Заадно яны падмацоўваліся і тлёй, якая спакойна 'пасвіліся' на тых жа парасонавых пад аховай мурашоў:

З-за таго, што птушкі хутка перамяшчаліся прыкладна ў бок вады, я не мог далей за імі назіраць, але думаю, што яны працягнулі сваю вячэру падобным чынам на суседніх раслінах.

25-07-2022, Гродна

Аўтар-  Дзьмітры Вінчэўскі