Амаль штораз, калі праходжу пад т.зв. старым мастом праз Нёман, чую з вялікай купіны трыснягу простыя спевы самца стрынаткі-чаротаўкі (Emberiza schoeniclus). Купіна гэтая параўнальна далёка ад набярэжнай і я рэдка стараюся знайсці яго, каб убачыць. Хаця зрабіць гэта, у адрозненне ад двух відаў чаротавак, якія таксама спяваюць там, нашмат лягчэй - чаротаўкі часта хаваюцца сярод сцяблін, а самец стрынаткі-чаротаўкі амаль заўсёды спявае, седзячы зверху на мяцёлках трыснягу.
І вось як раз, як я адным ранкам вырашыў сфатаграфаваць гэтага самца, атрымалася ўбачыць, як ён не менш трох хвілін спяваў са здабычай у дзюбе:
Напэўна, выпусціць яе было шкада, ляцець з адным насякомым на гняздо было няёмка, а спяваць чамусьці вельмі хацелася. Вельмі падобную карціну я ўжо бачыў, і яна адразу мне ўспомнілася.
Гродна, 25-05-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ