Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Удача вялікага савука

Хаця вялікіх савукоў (Mergus merganser) на Нёмане зімуюць сотні, убачыць, а тым больш зняць іх паспяховую рыбалку зусім не проста. Хутчэй наадварот - вельмі цяжка. Бо тут дзейнічае сфармуляванае некалі мной правіла "вялікай колькасці птушак", з якім часцей іншых сутыкаюцца пернатыя драпежнікі і таксама маюць з-за гэтага праблему.

Сэнс яго ў тым, што драпежнік для таго, каб паспяхова некага злавіць, павінен вызначаць асобную ахвяру (у нашым абстрактным выпадку - птушку) і сачыць і паляваць потым менавіта на яе. І чым больш птушак знаходзяцца побач з патэнцыйнай ахвярай, тым цяжэй пастаянна трымаць патрэбную ў полі зроку і тым лягчэй птушкам заўважыць драпежніка і папярэдзіць пра яго прысутнасць усіх навокал.

У выпадку фатографа праблема вельмі падобная - чым больш птушак побач, якіх можна здымаць зблізку, тым цяжэй здагадацца якая з іх і калі вынырне з рыбай ці іншым ласункам у полі зроку. Калі ж птушка адна, то сачы ўвесь час за ёй і раней ці пазней яна нешта павінна злавіць. З іншага боку, імавернасць, што нешта зловіць 1 птушка менавіта пад час назіранняўза ёй невялікая, а вось што хаця б адна з 10 усё ж значна большая. Але і так гэта аказваецца нялёгка ўбачыць)

Нялёгка і той птушцы, якой пашчасціць у большай ці меншай кампаніі злавіць здабычу - адразу знаходзіцца як мінімум адзін цімуравец, а часам і больш, які хоча дапамагчы яе з'есці. Таму "злавіць" зусім не значыць "з'есці":

https://youtu.be/Tly6IDWikQs

Ці ў рэшце-рэшт атрымаласяў гэтай самкі вялікага савука адбіцца ад дапамошнікаў і праглынуць рыбіну, я не ведаю - пад час здымак відэа камера завісла і калі я нарэшце змог працягнуць назіранні, усе савукі ўжо былі без рыбы ў дзюбе. Таму або праглынула, або была вымушаная выпусціць яе назад у раку. Але ўбачыць такую рыбалку ўсё роўна ўдача.

Нёман у Гродна, 22-03-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

------------

З маладымі птушкамі бывае падобна - Малады вялікі савук: "Хто сказаў, што не праглыну?" - VIDEO

Пра падобную ўдачу ў Магілёве гл. ТУТ

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

Каментары