Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Вясковыя ластаўкі: Дзе сядзець моладзі?

вясковая ластаўка

Працяг фота-гісторыі. Пачатак ТУТ

Першыя дні маладыя вясковыя ластаўкі (Hirundo rustica), якія ўжо добра лятаюць, амаль увесь свой час праводзяць вельмі 'прыземленна' - сядзяць на нейкай прысадзе і чакаюць бацькоў з ежай. Бо умець добра лятаць - гэта адно, а пад час палёту ўмець лавіць насякомых - гэта зусім іншае мастацтва. 

Здаецца, навокал шмат месцаў, дзе можна сядзець і чакаць, але у іх павінны сумяшчацца супрацьлеглыя параметры: яны павінны быць адкрытыя - каб бацькі здалёк бачылі патомства і небяспеку, якая набліжаецца, маглі зручна падляцець каб перадаць ежу з дзюбы ў дзюбу, і найлепш закрытыя - каб птушаняты не прыцягвалі да сябе зашмат увагі. А яшчэ добра, каб там было дастаткова месца для ўсяго вывадку, і каб можна было мяняць свае пазіцыі , і каб дарослыя птушкі - калі захочуць - маглі пасядзець і адпачнуць побач і падаць адтуль сігнал небяспекі (калі трэба). 

На другі дзень пасля выляту з гнязда ў цэнтры гораду маладыя ластаўкі перамясціліся з шырокага парапету каля старага маста на тоўстыя, доўгія поручні лесвіцы, якая вядзе на мост. Месца, здавалася б, амаль ідэальнае - з аднаго боку моладзь прыкрытая расліннасцю і сценкай-агароджай былога бровара, а з другога адкрытая і дзе зручней сесці можна выбіраць сотнямі метраў.  Але адзін недахоп усё ж быў - час ад часу лесвіцу выкарыстоўвалі людзі,  тады дарослыя коратка крычалі і моладзь узлятала, праз некалькі секунд палёту вярталася і зноў чакала на 10-е сняданне або 15-ы абед.

Гродна, 11-06-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі