Зацягнутая і халодная вясна дае магчымасць прасачыць за міграцыяй некаторых відаў - адны ляцяць актыўна і масава, негледзячы на не вельмі спрыяльнае надвор'е ў асобныя дні і ночы. Іншыя ж прыпыняюцца ў нас і чакаюць на пагоду каб працягнуць свой палёт да месцаў гнездавання далей на ўсход і поўнач.
У шэрых жураўлёў (Grus grus) адбываецца нешта камбінаванае паміж першым і другім: частка птушак яўна ўжо вярнулася на свае месцы гнездавання і трымаюцца асобнымі парамі, час ад часу абвяшчаючы пра гэта наваколле. Іншыя ж яшчэ трымаюцца групамі ад некалькіх да паўсотні птушак і хаця таксама пакрыкваюць, усё ж больш харчуюцца і зрэдку танцуюць - можа каб падтрымліваць вясновую форму і дэманстраваць партнёру, што яны ў парадку)
Пералёты такіх груп падобныя на больш познія тых журавоў, якія яшчэ за невялікага ўзросту не размнажаюцца, але звычайна такія неполаваспелыя жураўлі вяртаюцца пазней - ім няма куды асабліва спяшацца і яны падоўгу харчуюцца на палетках і трэніруюцца і крычаць, і танчыць.
Пойма Свіслачы на Бераставіччыне, 16-03-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ