Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Звычайныя рудахвосткі: Самец-рэкардсмен

звычайная рудахвостка

Раней я ўжо пісаў пра дзве групы самцоў у звычайных рудахвостак (Ph. phoenicurus). Самцы з адной групы спяваюць з кроны дрэваў або калі і з вяршаліны, то навокал ёсць нашмат больш высокія прысады. Самцы з другой выбіраюць для спеваў самыя высокія, даступныя ім на іх гнздавых тэрыторях месцы і, адпаведна, і выбіраюць такія тэрыторыі на якіх такія высокія прысады ёсць.

І вось другі сезон запар я сустрэў самца, якія пабіў усе ранейшыя рэкорды ў другой, 'высотнай' групе. Мінулай вясной я назіраў за самцом, які спяваў з тэлевізійнай антэны на даху 4-х павярховага шматпад'езднага дому - па вышыні як бы з пятага паверху. А ў пачатку гэтага лета двойчы назіраў за іншым смельчаком, які пасля рэмонту даху і вентыляцыйнай сістэмы шэрагу 4-х павярховых дамоў з высокімі столямі спяваў з вентыляцыйных надбудоваў над новым дахам аднаго з іх. Фактычна гэта было прыкладна на вышыні 6-ці павярховага больш тыповага дому!

Зразумела, што нейкі час ён праводзіў і значна ніжэй - на першых здымках, але калі ўзлятаў на сваю высотную прысаду, то спяваў там амаль без перапынкаў нават па паўгадзіны.

Гродна, 07-06-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі