Здымкі зроблены ў наваколлі Міханавічаў на добра ўсім вядомай калоніі, той самай, куды доктар Васіль Грычык вадзіў сяброў рэдкай птушкі. Дзве фатаграфіі гэтай серыіі зроблены са схованкі, якую пабудаваў Анатоль Кляшчук з дапамогай, калі не памыляюся, Паўла Лычкоўскага, за што ім вялікая ўдзячнасць і прабачэнні, што выкарыстаў яе без дазволу - гаспадароў у той час не было паблізу. Усе астатнія - з асабістых укрыццяў. У серыі пару традыцыйных здымкаў і некалькі адмысловых, якія пацверджваюць, што шчурка таксама вяртлявая, не горш за чаротаўку.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Palych - 22.06.2018 - 08:46
Не не, Анатоль усе сам…
Не не, Анатоль усе сам зрабiy!