Першы дзень вясны!!!

    Першы дзень вясны прыйшоў зусім не чакана. Сядзім у офісе, штосьці клёпаем на кампутарах, цішыня, а тут раптам... "Дык сёньня ж першы дзень вясны!"- раптоўна прамовіла Майя, мая новая знаёмая. І адразу ўсе ўсіх пачалі віншаваць з новым этапам жыцьця. З чым і вас усіх віншую, дарагія мае сябры!

    Карацей, не магчыма было доўга працаваць у такі дзень, сьвята ж. Тым больш машына зламалася - Ніссан патрол - называецца. Вырашылі мы азнаёміцца з мясцовасьцю, а дакладней залезьць на горны храбет, што ахіляў наш цэнтар літаральна ў двух кілямэтрах. Да таго ж і дождж скончылася, аднім словам - вэлкам, вясна!)

    Бёдвотч пачаўся. Да гары два кіляметры і мы, чацьвёра, крочым па леташняму палыну. Яшчэ ня выйшлі за агароджу, як небасхіл перасякае дарослы арлан-белахвост. Па ўсюль спяваюць сьмяцюхі - у іх зараз масавая міграцыя, зноў у небе баталён птушак - чарада буланных уюркоў. З хроканьнем уздымаюцца пара чарнабрухіх рабкоў, а неба перасякаюць 6 лебедзяў-шыпуноў. Над гарамі багата драпежных птушак, але вызначыць іх пакуль не ўдаецца, а вось зусім побач завісла ў паветры нашая птушка году.

    Ускарабківаемся на першыя ўзгоркі, тут жыцьцё цячэ весялей. Устрывожаныя лётаюць вакол нас падкаменкі-пляшанкі, мноства сьмяцюхоў пранізаюць паветра сваімі рознымі галасамі, скальны папаўзень прыносіць у іх свае ноты.

    Далей болей, спусьціўшыся ў лажбінку, як вакол мяне з усіх бакоў пачалі кудахтаць кеклікі. Пачаў ганяцца за імі, каб сфатаграфаваць, але гэта не так і проста. Яны аказваюцца ня толькі добра бегаюць, але і лётаюць. 

    Карабкаюся ўгару - скалістая, але простая на пад'ём. Нада мной пачынаюць кружыць разнастайныя драпежнікі - спачатку маркут, потым стэпавыя арлы, якіх тут было мноства (вясна - міграцыя), сьветлай і цёмнай морфы курганьнікі, чорныя грыфы, нейкі сакалок. Яны быццам бы зьдзекваліся нада мной. Залез я на гару, палюбаваўся навакольлем, спускаюся.

    Тут пачынаюць зьдзеквацца дзве нейкія пічугі, якія пры кожным маім кроку, адлятаюць на дзесяць крокаў, і хаваюцца ў хмызьняк. Гляджу, штосьці новае для мяне, трэба фоткаць. Пакуль паляваў за імі, тры разы зваліўся на сьлізкіх каменьнях, нічога страшнага, дзякуй Богу, але я ўсё ж такі здабыў кадр. Аказаўся новы від для мяне - "скотоцерка" называецца.

    Спусьціўся ізноў у лажбінку, тут назіраем шуляха-галубятніка, зноў грыфаў і стэпавых арлоў, пустальгу, самку палявога луня, буланных уюркоў і яшчэ адзін новы від - чорную падкаменку. Дарэчы, сёньня раніцай менавіта пра яе мне Валер распавядаў, бо зусім падобная птушка ёсьць і ў Марока, але там зусім іншы від, і іх арэалы не перасякаюцца.

    Што жа, два новых віды - на пачатак ня блага. Вяртаемся назад з Фрэнсісам. Эдуард і Валера чамусьці застралі ў гарах, як потым высьвятлілася, яны бачылі пустынных гіля і жаўрука.

   Па дарозе ўздымаем вялізарныя чароды мігруючых шэрых жаўрукоў. Здымаем наш першы закат, уключаем генэратар, бо наступае вечар - першы вясновы вечар... Віншую яшчэ раз з пачаткам вясны, а да віншаваньняў далучаюцца Валеры Дамброўскі, Эдуард Монгін і ўся французска-узбекска-арабска-пакістанска-афганска-гішпанская каманда! )))

 

Фотаздымкі

Каментары

Прыгожа ў гарах! Першы здымак увогуле больш кампутарную графіку нагадвае, чым рэчаіснасьць...

І вас з вясною і новымі птушкамі - ўсю каманду, а асабліва беларусаў.

А скатацэрка гэта тая, што ў кустах з паднятым хвосьцікам?

АВ (госць) - 03.03.2010 - 20:56

Скотоцерка - это точное латинское родовое название. А орланов внимательно смотрите, там и долгохвосты водятся. А я в Узбекистане ни одного нового вида для себя не увидел... Кстати у узбеков птицы года 2009-2010 - трясогузки.

biot1 (госць) - 06.03.2010 - 10:09

In reply to by АВ (госць)

А что это за птица на последнем снимке? Напоминает белую трясогузку подвида beema. Очень похожа на нее M. maderaspatensis, обитающая в Индии, только у последней нет маски на глазах, а лишь белая бровь, и спина черная, а не серая, как у птицы на фото Юры.