Вось і настаў той час, калі можна больш-менш аб’ектыўна апісаць мясцовасьць, у якой я працаваў апошнія два месяцы – пустыня Кізылкумы ў Цэнтральным Узбекістане, і параўнаць яе з пустыняй Бетпакдала, якая месьціцца на некалькі соцен кілямэтраў на паўночны-ўсход ад першай у паўднёвым Казахстане. Хочацца сказаць, што абедзве гэтыя пустыні не зьяўляюцца пясчанымі, як мы сабе ўяўляем.
Яны замацаваныя палыном, таму больш падобныя на стэпы, чым на пустыні, але розніцца ў іх толькі падаецца нязначнай. Расьліннасьць і рэльеф. Бетпакдала. Пустэча толькі на сваех межах мае горы. У асноўным рэльеф складаецца з невысокіх узгоркаў, чынкоў, шырокіх далінаў і раўнін. Вялікае мноства такыроў – часовых саляных азёр, якія ў часы засухі ператвараюцца ў вялікія белыя плямы. Расьлінасьць самая разнастайная, што непадобна для пустыні. Спачатку яна складаецца амаль выключна з палыну. У канцы сакавіка пустэча цалкам пакрываецца дробнымі белымі цюльпанчыкі, якія хутка адквітаюць, а ім на зьмену па ўсюль паяўляюцца спачатку чырвоныя, а потым жоўтыя цюльпаны. Яны няшчыльнай, але шырокай коўдрай пакрываюць усю пустэчу і трымаюцца досыць доўга, амаль месяц. У гэтую прыгажосьць дадаюць колеры сінія касатыкі, разнастайныя злакі і дробныя кьветкі. Адразу пасьля цюльпанаў паяўляюцца вялізарныя расьліны рэвені, чымсьці нагадваючыя баршчавікі, і зонцічныя (назву ня ведаю). Яны таксама паяўляюцца амаль па ўсёй пустэчы і надаюць расьліннасьці другі ўзровень. Сваім шырокім лісьцем даюць цень ценелюбівым расьлінам і грыбам, якія ў мностве сваім паяўляюцца ў гэты час. Кульмінацыяй гэтай прыгажосьці зьяўляюцца алыя покрывы макаў, якія таксама можна пабачыць па ўсёй тэрыторыі, і ад водара якіх часам складана было працаваць. Далей, а далей я вярнуўся дадому, але па словах знаўцаў уся гэтая прыгажосьць зьнікае пад дзеяньнем летняй сьпёкі, пустэча прымае першапачатковы палынны выгляд. Трэба яшчэ дадаць, што добрая частка пустыні пакрытая шчыльным хмызьняком, які мае назву баялыч. Саксаулавыя лясы рэдкія, знаходзяцца пад аховай, іх можна ўбачыць толькі ў пойме невялічкай, але адзінай паўнаводнай ракі Шу. Кізылкумы. У вочы адразу кідаюцца вялікія зонцічныя расьліны - ферулы, якія чымсьці нагадваюць мініацюрныя баабабы. На ўзгорках і пясчаных дзюнах праяўляецца чырвоны пясок, ад чаго і была названа пустэча (кізыл – чырвоны, кумы - пяскі). Пустэча мае досыць багата разнастайных узгоркаў, але ў той жа час, перасякаецца і невысокімі горнымі ланцугамі, што надае ёй большай прывабнасьці. Зьмена расьлінасьці адбываецца паволі і ня так яскрава, як у Бетпакдале. Спачатку можна бачыць толькі палын і сухія стоўбікі ферулы. Праз некаторы час дзе-нідзе паяўляюцца белыя першакветы. Яны дробныя і вельмі хутка адквітаюць. Следам за імі паяўляюцца цюльпаньчыкі. Іх таксама можна пабачыць дзе-нідзе невялікімі курцінкамі, але яны ў разы меншыя за казахстанскія, і таксама хутка адквітаюць. На сьвет прабіваюцца вегетатыўныя пабегі ферулы, якія досыць хутка жаўцеюць і высыхаюць, што прыводзіць да думкі – у пустэчы пачалася восень. Паяўляецца і зялёная трава – добры корм для чарапах, ды й усіх іншых траваядных, але ж і гэтая дробная траўка хутка жаўцее пад тленным сонцам і ператвараецца ў сена. На тое, пачатак траўня – самы час для кьвіценьня іншай расьліны, назву якой я таксама ня ведаю. Дрэнна пахучая, едка зялёная, мае досыць высокія кусьцікі і здаецца, што яна выцясьняе меншы па памерах палын, тым самым зьмяншаючы прывабную да жывёльнага сьвету тэрыторыю. Такое адчуваньне, што гэта інтрадуцэнт, бо шырокі распаўсюд мае сярод чалавечых пасяленьняў, ды й ня мае прыродных ворагаў. Нават козы й тыя не жадаюць яе жаваць, за тое едкі пах кьветак вабіць да сябе пчол. Тут значна часцей сустракаюцца зарасьлі саксаула, які месцамі тут высаджваецца штучна, але ня гледзячы на гэта ўсё роўна ахоўваецца дзяржавай. Ня ўбачыў я тут баялыч, хаця тут можна бачыць рэдкія і калючыя кусты і паўкустарнікі, дзякуючы якім вельмі часта прыходзіцца мяняць гуму ў колах. Жывёльны сьвет. Расьліннасьць і рэльеф складаюць пэўныя ўмовы для біяразнастайнасьці фаўны ў гэтых пустэчах. Абодва месцы у вялікай колькасьці насяляюць грызуны – суслікі і пясчанкі. Што тычыцца начных грызыноў, такіх як хамякі, тушканчыкі, то ў Кізылкумах я бачыў іх у большай колькасьці, але гэта суб’ектыўна. З драпежных зьвяроў ва Ўзбекістане сустракалі толькі лісаў – звычайных і карсакоў. У Бетпакдале да іх далучаецца яшчэ волк. У Кізылкумах часта можна сустрэць джэйранаў. Трэба адзначыць, што ва Ўзьбекістане паляваньне не карыстаецца папулярнасьцю, таму прэсінгу з гэта боку на жывёльны сьвет амаль што няма, хіба толькі на драпежных птушак, якіх у вялікай колькасьці адлаўліваюць з камерцыйнымі мэтамі. На поўдні Казахстана да 80-х гадоў вадзіліся шматмільённыя статкі сайгакаў, але пасьля двух вялізарных катастроф ракет “Энэргія”, пушчаных з Байканура і накрыўшых шляхі міграцыі сайгакаў, іх колькасьць скарацілася на 2 млн. галоў. Жывёлы выміралі цэлымі статкамі з-за васпаленьня сьлізістых. Гэта не адзіная прычына выміраньня віду. Як раз перад гэтымі аварыямі вучоныя зрабілі піар-акцыю. Каб захаваць афрыканскіх насарогаў, якіх амаль знішчылі браканьеры для продажу іх рагоў. Рогі насарога лічацца чароўнымі лекамі ад усіх хваробаў і карыстаюцца вялікім попытам у паўднёва-ўсходняй Азіі. Піяр-акцыя складалася з наступнага: WWF быццам бы даказала, што склад рагоў сайгакаў і насарогаў ідэнтычны. А так, як сайгакаў на той час было вельмі шмат і іх папуляцыі нішто не пагражала, вучоныя супакоіліся, а браканьеры пачалі зьнішчаць сайгакаў – гэта і прасьцей, і бліжэй. Вучоныя захоўвалі спакой нядоўга. Зараз усе статкі сайгакаў пад шчыльным наглядам, але ўсё адно браканьеры спакушаюцца здабываць іх рознымі шляхамі. (уся гэтая гісторыя запісана з вуснаў казахскіх вучоных, таму можа не адпавядаць рэчаіснасьці). Я да таго, што мы за два з паловай месяцы працы мы не сустрэлі ніводнага дзікага капытнага ў Бетпакдале, за тое знаходзілі шмат чэрапаў сайгакаў з адпілінымі рагамі, што нагадвала нам пра масштабы тых катастрофаў. Паўзуны. Іх больш у Кізылкумах – і па колькасьці, і па разнастайнасьці. Сярод больш папулярных – зьмяя-стрэлка, удаўчыкі, шчытаморднікі, стэпавыя агамы, сярэднія і хуткія яшчуркі, вараны, гекконы. Асаблівай прыкметай гэтых мясцін можна лічыць і асаблівых павукоў – фаланга. Яны маюць рудую афарбоўку і буйныя памеры – 15-20 см. – з-за чаго носяць назву camel spiders. Птушынае асяродзьдзе, думаю, больш разнастайнае ў Бетпакдале. Там мігруе вялікая колькасьць драпежных птушак, белабрухіх і чорнабрухіх рабкоў (pterocles alchata i orientalis). На невялічкіх саляных азёрах сустракаецца самая разнастайная каляводная жыўнасьць. У той жа час у Кызылкумах таксама можна ўбачыць вельмі шмат драпежнікаў на міграцыі, але ня толькі. Невысокія горы прывабліваюць драпежных птушак заставацца гнездаваць, таму тут і ўлетку можна сустрэць сьцярвятнікаў (neophron percnopterus), чорных грыфаў (aegypius monachus), маркутоў (Aquila chrysaetus), белагаловых сіпаў(gyps fulvus), балобанаў (falco cherrug), сапсанаў (falco peregrinus) ды іншых. На тое тут не гняздуюць стэпавыя арлы (Aquila nepalensis), дый арлоў-магільнікаў (Aquila heliaca) паменей будзе. У абодвух месцах поўна разнастайных жаўрукоў (alauda, galerida, callandrella, melanocorypha,), як тыповых жыхароў гэтых мясьцін. Добра пачуваюць сябе і дропы – джэкі (Chlamidotis macqueenii) і стрэпеты (tetrax tetrax). Апошнія больш палюбілі Кізылкумы. Карысныя выкапні. Закрану гэтую тэму, бо яна для мяне крышачку актуальна. У Бетпакдале і Кызылкумах актыўна вядуцца распрацоўкі ўранавых рудаў, і калі ў Казахстане гэта робіцца з усімі мерамі бяспекі, то ў Кізылкумах такой бяспекі мы не абнаружылі, дый увогуле не даведаліся бы, што гэта здабыча ўрана, каб мясцовыя жыхары не падказалі. Пошукі і распрацоўка карысных выкапняў зьмяніла зьнешні выгляд пустэчаў. Тут часта можна сустрэць пяшчаныя ўзгоркі, пакінутыя геадэзістамі, буравыя ўстаноўкі, мінізаводы, бясконцыя ланцугі трубаправодаў, і сумнае відовішча дарог з вышыні птушынага палёту. Людзі. Звычайна ў пустынях шмат чабаноў – мясцовых пастухоў, якія круглы год пасуць авечак ды козаў. Як правіла, гэтыя людзі ня ведаюць рускай мовы, як у Казахстане так і ва Ўзьбекістане, але заўсёды пад’яжджаюць на сваіх аслах ці конях да нас і ўважліва назіраюць за намі. Ёсьць тут і невялічкія вёскі, закінутыя дзяржавай, як вольныя пасяленьні сярод пустак. У Кізылкумах жыве шмат перасяленцаў-казахаў, а вось Бетпакдалу пачалі засяляць толькі ў апошнія гады. Гэтая тэрыторыя лічыцца кепскай для здароўя. Фатаздымкі. На 1 і 2 фота Вы можаце бачыць Бетпакдалу з вышыні. Яе салёныя азёры, як люстэркі і мноства дарог, зробленых распрацоўшчыкамі. На 3 і 4 багамолы Казахстана (3) і Ўзьбекістана (4)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
freelancer - 12.05.2010 - 09:37
ізноў праблемы ў даданьні
ізноў праблемы ў даданьні фатаздымкаў ((
Harrier - 12.05.2010 - 14:14
In reply to ізноў праблемы ў даданьні by freelancer
freelancer, можа асобнае
freelancer, можа асобнае Назіраньне зрабіць толькі з фотаздымкаў і іх кароценькага апісаньня, калі тут не далучаюцца?
Вельмі цікавы аналіз-параўнаньне. Як жа мала мы ведаем пра іншыя біёмы і мясціны!..
aistok - 12.05.2010 - 17:12
In reply to freelancer, можа асобнае by Harrier
Вот опять. Просил человек
Вот опять. Просил человек писать по лытыни, ей может тоже тяжело воспринимать по русски сусликов, фаланг, сайгаков и т.д. Думаю это совсем не сложно. Написано интересно. Здорово!
freelancer - 12.05.2010 - 17:57
In reply to Вот опять. Просил человек by aistok
This content has been
самае нядобрае ў гэтым сайце, што калі ты загрузіў усе фатаздымкі і спрабуеш іх адаслаць, у цябе высвечваюцца гэтыя словы... (((
нажаль, я ня ведаю латыні зьвяроў і насякомых... калі сапраўды гэта істотна і складана ўспрымаць, калі ласка, дапамажыце ў камэнтарах...
AЕV (госць) - 16.05.2010 - 21:27
In reply to This content has been by freelancer
добра, што хоць у птушак