Старажытныя, нелятаючыя начныя птушкі зніклі ў Уэлінгтоне (Новая Зеландыя) больш стагоддзя таму. Аднак цяпер, дзякуючы вельмі амбітнаму плану па іх рэінтрадукцыі, ківі могуць пачаць гнездаваць тут на працягу наступных дзесяці гадоў.
Апошнія ацэнкі кажуць пра 68 тысяч ківі, якія жывуць на астравах Новай Зеландыі, аднак сярэдняе штогадовае змяншэнне колькасці – 2% штогод. Варта нагадаць, што яшчэ на пачатку мінулага стагоддзя ў краіне жылі мільёны ківі, аднак інтрадукаваныя на астравы чалавекам сабакі, каты, апосумы, гарнастаі і пацукі сталі галоўнай прычынай хуткага знікнення гэтага жывога сымбаля Новай Зеландыі амаль паўсюль, дзе яны раней сустракаліся. Цяпер мала хто нават з пастаянных жыхароў астравоў можа пахваліцца тым, што бачыў ківі ў дзікай прыродзе.
У апошнія гады ўлады краіны абвесцілі мэту ачысціць прыроду астравоў ад чужародных драпежнікаў да 2050 году, а сталіца краіны абраная стаць адным з першых месцаў, дзе пасля знішчэння інтрадуцэнтаў будзе рэалізоўвацца праграма па рэінтрадукцыі кііві.
“Я вельмі хацеў бы прачынацца пад крыкі ківі за вакном” – сказаў мэр Уэлінгтона Джасцін Лестэр (Justin Lester), пад кіарўніцтвам якога ў горадзе і наваколлі пачалася барацьба з чужароднымі відамі звяроў: так, напрыклад, школьнікі ставяць спецыяльныя лавушкі у школьных дварах, а раварысты – навокал сталіцы.
Паводле планаў, якія акрамя гарадзкіх уладаў, падтрымлівае кансорцыюм прыродаахоўных арганізацый, 20 тысяч гектараў муніцыпальнай і прыватнай зямлі навокал сталіцы на працягу наступных трох гадоў будзе ачышчана ад драпежных інтрадуцэнтаў. Пасля гэтага тут распачнецца рэінтрадукцыя ківі.
Калі вяртанне ківі ў наваколле Уэлінгтану адбудзецца паспяхова, то наступным крокам будзе іх выпуск у захаваныя ў блізкім да прыроднага стане месцы ў самім горадзе. Дзякуючы паспяховаму вынішчэнню інтрадуцэнтаў у недалёкім ад сталіцы прыродным санктуарыі, і праграме рэінтрадукцыі, якая распачалася на Паўночным востраве ў 2002 г., на тэрыторыі мясцовага бровара, які размешчаны часткова ў гарадзкой мяжы, пачалі гнездаваць новазеландзкія папугаі кака (Nestor meridionalis). Таксама ў горадзе ўсё часцей адзначаюцца новазеландзкія сокалы (Falco novaeseelandiae), а ў прыгарадах можна сустрэць гняздуючых мясцовых галубоў-эндэмікаў (Hemiphaga novaeseelandiae
“Адзін з самых сур’ёзных выклікаў для аховы ківі – дапамагчы зразумець людзям, што яны могуць дапамагаць тым істотам, якіх ніколі не бачылі” – сказала Мішэль Імпэй (Michelle Impey) з прыродаахоўнай групы “Kiwis /жартаўлівая назва новазеландцаў – ДзВ/ for Kiwi”.
Паводле www.theguardian.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Сучасная новазеландзкая скульптура – дзяўчына-ківі, здымак Таццяны Смыкоўскай
На гэтую тэму:
Абноўлены Чырвоны спіс МСАП (IUCN): двум відам ківі ўжо не пагражае знікненне, а вось белая сава атрымала статус ўразлівай
У Новай Зеландыі апісаны два новыя вымерлыя віды нелятаючых пастушкоў
ПТУШКІ НОВАЙ ЗЕЛАНДЫІ
Бліжэйшыя крэўныя ківі знойдзены на… Мадагаскары
Вызначаныя ўсё віды моа
Зніклыя брытанскія птушыныя дыялекты аднойдзены … ў Новай Зеландыі
Аўстралійцы нарэшце ачысцяць краіну ад інтрадукаваных звяроў?
МСАП (IUCN) прапануе нарэшце скласці Чорны спіс інвазійных відаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ