Штогод сябры АПБ (і не толькі) сустракаюцца, каб падвесці вынікі папярэдняга года, правесці выбары ў органы арганізацыі, прагаласаваць за птушку наступнага года і паслухаць цікавыя выступы навукоўцаў і прыродаахоўнікаў. Нагадваем, што на ХІІІ З’ездзе АПБ адбудуцца выбары ў Цэнтральны Савет і Рэвізійную камісію АПБ.
Чарговы З’езд АПБ пройдзе ў суботу, 8 лютага ў канферэнц-залі гасцініцы «Юбілейная»
(Мінск, пр-т Пераможцаў, 19; ст. м. Фрунзенская або Няміга).
з 9.00 Файе: Рэгістрацыя ўдзельнікаў. Прыём сяброўскіх складак на 2020 год.
10.00 – 10.15 Адкрыццё з’езда. Прывітальныя выступы.
10.15 – 10.45 АПБ ў 2019 годзе (справаздача па выкананні стратэгічнага плана) - Аляксандр Вінчэўскі.
10.45 - 11.00 Абмеркаванне і зацверджанне справаздачы.
11.00 - 11.15 Вынікі і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў АПБ.
11.15 - 11.30 Прадстаўленне Абаронцаў дзікай прыроды-2019.
11.30 – 11.45 “Глушэц – сымбаль старых бароў Беларусі” – к.б.н. Мікалай Чэркас (Белавежская пушча)
11.45 – 12.00 “Туркаўка, стрынатка або… - выбіраем птушку 2021 года ў Беларусі”
12.00 - 12.55 “Змены клімату: што гэта і як гэта запаволіць” - Dr. Rob Field (RSPB, Вялікабрытанія)
12.55 - 13.15 “Вяртлявая чаротаўка. Святло ў канцы тунэля – першая паспяховая транслакацыя віда” – к.б.н. Аляксандр Казулін
13.15 - 13.30 Конкурс «Что за птица?»
13.30 - 13.40 Агульны здымак 13.40 – 14.30 Абед
14.30 – 14.40 Вынікі конкурса «Что за птица?»
14.40 – 14.55 Вынікі і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў АПБ - працяг
14.55 – 15.15 “Цяжкае жыццё дубальта” - Павел Пінчук
15.15 – 15.35 “Супергрызуны – 2019” - Сямён Левы
15.35 – 15.55 “Дзікае балота Дзікое” – к.б.н. Дзмітрый Груммо
14.55 – 16.15 “Клуб200 АПБ: Агляд рэдкіх назіарнняў птушак за 2019 год” – Дзьмітры Вінчэўскі (Гродна, сайт “Птушкі штодня”)
16.15 - 16.30 Вынікі і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў АПБ - заканчэнне
16.45 - 17.00 Справаздача Старшыні АПБ. Фінансавая справаздача. Справаздача рэвізійнай камісіі.
17.00 – 17.30 Выбaры ў Цэнтральны савет і Рэвізійную камісію АПБ.
17.30 – 17.45 Вольны мікрафон (да 5 хвілін выступленні з залі).
17.45 – 17.55 Адказы старшыні і дырэктара на пытанні з залі.
17.55 – 18.15 Вынікі выбараў. Закрыццё з’езду.
Урачыстая вячэра
Пасля З’езду ў кафэ “Праспект” (Мінск, пр-т Пераможцаў, 17) адбудзецца ўрачыстая вячэра (для сяброў АПБ, якім ужо споўнілася 18 гадоў). Кошт вячэры складае 30 рублёў за чалавека.
Увага! Пра свой удзел у вячэры паведамі праз форму рэгістрацыі да 31.01.2020.
На З’езд патрэбныя валанцёры – далучайся!
Хочаш паваланцёрыць – запоўні кароткую форму, і мы з табой звяжамся. Па пытаннях звані па тэлефонах (8 017) 348 76 13, (8 029) 223 06 13, (8 029) 101 68 87 (кантактная асоба – Наталля Саракавік).
Здымак Уладзіміра Бондара
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ