Міжнародная каманда даследчыкаў, якую ачольвалі прадстаўнікі Max Planck Institute for Biological Intelligence, у шэрагу доследаў даказала, што дзятлы - адна з нямногіх груп птушак, якія адчуваюць салодкі смак. Аднак круцігалоўка (Jynx torquilla), якая спецыялізуецца на харчаванні мурашамі, страціла гэтую здольнасць дзякуючы простай змене ў адным з рэцэптараў. Гэтыя вынікі дэманструюць невядомы раней механізм сенсарнай рэверсіі, якая дапамагае адаптавацца сенсарнай сістэме розных відаў да іх асноўнай ежы.
Птушкі, якія лічацца патомкамі драпежных дыназаўраў, не маюць рэцэптараў, якія б распазнавалі салодкае і якія ёсць, напрыклад, у звяроў. Тэарэтычна гэта павінна было б зрабіць іх неўспрымальнымі да розных цукроў у іх ежы. Тым не менш, нядаўнія даследаванні паказалі, што калібры і нектарніцы ‘атрымалі’ адпаведныя змены ў рэцэптарах, якія адказвалі за распазнаванне салёнага (savory) смаку і зараз яны распазнаюць вугляводы ў садавіне і ў нектары. Ці іншыя птушкі адчуваюць цукры ў ежы і якія з рэцэпатараў змяніліся для гэтага, заставалася невядомым.
Каб праверыць гэта ў адносінах да дзятлаў, Julia Cramer і Maude Baldwin з калегамі правялі шэраг доследаў з дзікімі птушкамі. У асноўным насякомаедныя птушкі, розныя віды дзятлаў таксама часам харчуюцца нектарам, сокам дрэваў і салодкімі пладамі.
Калі навукоўцы стваралі магчымасць выбару, дзятлы яўна выбіралі салодкія вадкасці і растворы амінакіслотаў, а не ваду. Але калі падобны выбар быў прапанаваны круцігалоўкам, яны выбіралі растворы амінакіслотаў, але не чыстую ці салодкую ваду. Каб даведацца больш, “нашым наступным пытаннем стала: “ці гэтыя выбары адлюстроўваюцца адрозненнямі ў смакавых рэцэптарах птушак?” – сказала Baldwin.
Паводле Cramer et al 2022 з www.cell.com
Функцыянальны аналіз смакавых рэцэптараў пацвердзіў, што тыя самыя рэцэптары адчувальныя ў дзятлаў да цукроў, тады як у круцігаловак – не. Цікава, што генетычны аналіз таксама паказаў, што агульны продак дзятлаў і круцігаловак ужо меў рэцэптары, якія распазнавалі салодкі смак, а раней адказвалі за салёны. “Гэта трэці даказаны для птушак незалежны выпадак змены смаку, які рэцэптар здольны распазнаць, з салёнага на салодкі” – сказала Cramer.
Дэталёвае параўнанне смакавых рэцэптараў нечакана выявіла, што адрозненне паміж рэцэптарамі дзятлаў і круцігалоўкі толькі ў адной амінакіслаце і гэтае адрозненне ‘выключае’ адчувальнасць да салодкага і аднаўляе адчувальнасць да салёнага. А гэта важна для насякомаедных птушак, да якіх адносіцца круцігалоўка.
Крыніца: Julia F. Cramer et al, A single residue confers selective loss of sugar sensing in wrynecks, Current Biology (2022). DOI: 10.1016/j.cub.2022.07.059
Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Мікалая Вераб’я
На гэтую тэму:
Знойдзена міжвідавая мімікрыя сярод дзятлаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ