Чорнашапачныя сініцы (Poecile atricapillus) выжываюць узімку ў паўднёвай частцы Канады і на поўначы ЗША дзякуючы запасам ежы, якія яны робяць на індывідуальных тэрыторыях. Гэтыя запасы граюць вялікую ролю ў паспяховай зімоўцы сініц, таму што з’яўляюцца важным дадаткам ежы – і энергіі – да той, якую сініцы знаходзяць штодня.
З-за таго, што сініцы робяць схованкі ў разнастайных шчылінах, ежу з іх наўрацці могуць знайсці і скрасці іншыя жывёлы, але гэта таксама значыць, што птушкі мусяць памятаць дакладнае размяшчэнне сваіх запасаў.
Амерыканскія даследчыкі паказалі, што агульны памер гіпакампа (hippocampus) чорнашапачных сініц павялічваецца ўвосень і ўзімку і фактычна адлюстроўвае утварэнне новых нейронаў у гэтым аддзеле мозга.
Фактары, якія кантралююць гэтыя змены, застаюцца не да канца зразумелымі, аднак хутчэй за ўсё гэта адбываецца па меры павелічэння колькасці схованак ежы кожнай канкрэтнай сініцы.
Даследчыкі пішуць: “Даступныя нам пацверджанні кажуць пра тое, што змены памераў гіпакампа і ўтварэнне новых нейронаў (neurogenesis) могуць быць следствам удзелу гэтага аддзелу галаўнога мозгу ў змене паводзін птушак для запасання і прыхоўвання ежы”.
Цікава, што ў прынцыпе гіпакамп мае параўнальна нашмат большыя памеры ў тых відаў, якія робяць запасы ежы ў схованках – напрыклад, у розных відаў сініц, у параўнананні з тымі, якія падобныя запасы не робяць.
І хаця індывідуальныя запасы ежы часам могуць спажывацца нават вясной, аднак большасць птушак больш не карыстаецца імі з заканчэннем зімы.
Colin Saldanha, асістэнт прафесара Lehigh University, сказаў: "Вельмі надхняюча мець магчымасць убачыць падобныя змены ў натуральных умовах. Наша гіпотэза заключаецца ў тым, што хуткі рост гіпакампа мoжа адбывацца тады, калі птушкі найбольш патрабуюць гэтага”.
Крыніца: Sherry, D F, & Vaccarino, A L. Hippocampus and memory for food caches in black-capped chickadees. Behavioral Neuroscience 103.2: 308. DOI: https://doi.org/10.1037/0735-7044.103.2.308
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Уладзіміра Бондара
На гэтую тэму:
Сініцам не перазімаваць асобна, без групы
Даказана: самкі вялікіх сініц маюць лепшую памяць, чым самцы
Сойкі могуць хутка мяняць свае паводзіны
Запасы ежы ў малых грычуноў дапамагаюць і самкам, і птушанятам быць у лепшай кандыцыі
Самцы вераб’іных сычыкаў робяць меншыя запасы ежы на зіму, чым самкі і маладыя птушкі
Палову дрэваў у двух новых англійскіх лясах пасадзілі … сойкі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ