Абноўлены Чырвоны спіс МСАП (IUCN) за гэты год зафіксаваў яе пазітыўныя, так і негатыўныя змены міжнароднага ахоўнага статусу птушак Свету і тым прадэманстраваў як няўдачы, так і яўныя поспехі ў актыўнай ахове некаторых знікаючых відаў.
Сярод відаў, якім зменшылі рызыку пагрозы знікнення і адпаведна знізілі міжнародны ахоўны статус, 3 віды буслападобных з Азіі: індыйскі марабу (Leptoptilos dubius), яванскі марабу (L. javanicus) і распісны дзюбач (Mycteria leucocephala). Першыя два віды раней лічыліся Пагражаемым (Endangered) і Уразлівым (Vulnerable) адпаведна і цяпер сталі Блізкімі да пагражаемых (Near Threatened), а апошні від з блізкага да пагражаемага (Near Threatened) атрымаў статус таго, што выклікае найменшыя апасенні (Least Concern).
Яшчэ адна паспяховая гісторыя - гэта гавайская чаротаўка (Acrocephalus familiaris), якая з’яўляецца эндэмікам Гавайскага архіпелагу, і якой атрымалася павялічыць колькасць дзякуючы рассяленню (рэінтрадукцыі) віда. Такім чынам, ахоўны статус гэтай чаротаўкі быў зменшаны з Крытычна пагражаемага (Critically Endangered) да Пагражаемага.
Аднак і ёсць некалькі супрацьлеглых прыкладаў. Лімонна-жоўты тукан (Ramphastos citreolaemus) з-за значнага змяншэння колькасці па прычыне дэфарэстацыі ў Паўднёвай Амерыцы змяніў статус з Least Concern на Near Threatened, а пальмавы какаду (Probosciger aterrimus) аналагічна падвысіў статус і па сходнай прычыне - значнага змяншэння месцапражыванняў віда, які распаўсюджаны на Новай Гвінеі і Аўстраліі.
Заўважны адмоўны трэнд колькасці быў адзначаны ў Еўропе ў дропа (Otis tarda), і таму адбылася змена міжнароднага ахоўнага статусу віда з Vulnerable на Endangered.
У гэтым годзе былі ўпершыню праведзены даследаванні і ўлікі некалькіх відаў, якія былі нядаўна апісаныя для навукі. Такім чынам, белавочка вангі-вангі (Zosterops paruhbesar), эндэмік аднайменнага інданезійскага вострава Wangi-wangi, апісаная ў 2022 годзе, атрымала высокі ахоўны статус Endangered з-за моцнага прэсу па адлову спяваючых птушак у Інданезіі. А прінсіпская соўка (Otus bikegila), эндэмічная для астравоў São Tomé і Príncipe ў Гвінейскім заліве Афрыкі і таксама фармальна апісаная як новы івд у мінулым годзе, адразу атрымала статус Critically Endangered.
Д-р Ian Burfield, глабальны навуковы каардынатар BirdLife International, якая рыхтуе агляды і перагляд відавых статусаў птушак для МСАП, сказаў: "Птушкі параўнальна добра вывучаная група жывёл і з’яўляюцца выдатным індыкатарам стану прыроды ўвогуле. Падвышэнне ахоўнага статусу для многіх відаў - гэта трывожны сігнал пра неабходнасць іх лепшай аховы. І адпаведна яго зніжэнне для некаторых відаў сведчыць пра неабходнасць ахоўных дзеянняў, для чаго вельмі важныя адпаведныя рэсурсы і падтрымка мясцовых супольнасцяў”.
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Самец дропа ў шлюбным пяры з www.ebird.org
На гэтую тэму:
10 гісторый поспеху пра 10 відаў птушак, якіх атрымалася выратаваць ад знікнення
Абноўлены Чырвоны спіс МСАП (IUCN): двум відам ківі ўжо не пагражае знікненне, а вось белая сава атрымала статус ўразлівай
Белая сава прызнаная відам, якому пагражае рэальнае знікненне
Новы від соваў нарэшце апісаны праз 13 гадоў пасля першай сустрэчы і праз 6 пасля першых фота
Яшчэ неапісаны від соваў нарэшце сфатаграфаваны ля ўзбярэжжаў Афрыкі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ