Зусім нечакана белая сава (Bubo scandiacus) як для большасці навукоўцаў, так і для шырокай публікі (добра вядомая для апошняй найперш па гісторыям з Гары Поттэрам) у апошняй версіі Чырвонага спісу Міжнароднага саюзу аховы прыроды (МСАП) змяніла статус на Vulnerable (уразлівы) з Least Concern (невялікая рызыка існаванню).
Папярэднія ацэнкі стану папуляцый віда казалі пра прыкладна 200 тысяч птушак і не было сведчанняў змяншэння колькасці. Аднак нядаўнія даследаванні, праведзеныя Еўгеніем Патапавым, Рычардам Сэйлам (Richard Sale) і іх калегамі паказалі, што від мае нашмат больш мазаічны арэал, чым меркавалася раней і амаль усе вядомыя птушкі канцэнтруюцца ў сямі параўнальна свабодных агламерацыях. Цяпер колькасць cоваў ацэньваюць у прыкладна 14 тысяч пар. Тым не менш, сытуацыя ускладняецца яшчэ тым, што і памер гняздуючай папуляцыі, і арэал змяняюцца ў залежнасці ад даступнасці асноўных відаў ахвяр. У летні сезон гэта амаль выключна розныя віды большых памерамі лемінгаў з родаў Dicrostonyx і Lemmus. У бедныя на лемінгаў гады папуляцыя белай савы можа змяншацца нават да 7 ці, магчыма, 5 тысяч пар!
У дадатак да неспрыяльных прыродных умоваў, у некаторых месцах могуць дадавацца браканьерства і сутыкненні соваў з лініямі электраперадачы ці аўтамабілямі. Пацяпленне клімату можа таксама адыграць негатыўную ролю ў змяншэнні арэалу віду з-за таго, што больш раннія даты таяння снега і змяншэнне снежнага покрыва адмоўна ўздзейнічаюць на распаўсюджанне і даступнасць відаў-ахвяр.
“Гэтыя сучасныя, а ў выпадку змены клімату нават больш маштабныя ў будучыні пагрозы прывялі да таго, што колькасць віду змяншаецца і яго глабальны статус быў зменены да ўразлівага. Гэта значыць, што белая сава мае высокую рызыкк знікнення ў сярэднетэрміновай перспектыве часу. Атрыманыя нядаўна драматычна зменшаныя ацэнкі колькасці павінны дапамагчы не толькі ахоўным дзеянням, але і далейшым даследаванням віду”- сказаў Эндзі Саймс (Andy Symes), супрацоўнік BirdLife International.
У Беларусі белая сава сустрэтая ў гэтым стагоддзі толькі раз, у 2012 годзе у заказніку “Ельня”.
Паводле www.rarebirdalert.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак з www.w-dog.net
На гэтую тэму:
Белыя совы сігналяць суродзічам сваёй белізной
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ