Зроблены першыя здымкі віда, які лічыўся ‘магчыма зніклым’

Вялікая міжнародная каманда навукоўцаў і прыродаахоўнікаў пад час працяглай экспедыцыі змагла зрабіць доўгачаканае пераадкрыццё незвычайнага віду птушак - жоўтачубага грычуна (Prionops alberti). Від не бачылі апошнія амаль 20 гадоў і з’явіліся апасенні, што ён мог знікнуць. Аднак атрымалася не толькі ўбачыць птушак, але і ўпершыню адлавіць і сфатаграфаваць.

Адкрыццё было зроблена ў снежні мінулага году камандай даследчыкаў з University of Texas у El Paso (UTEP) (ЗША) і прадстаўнікамi таварыства Centre de Recherche en Sciences Naturelles (Дэмакратычная рэспубліка Конга (ДРК)) пад час 6-ці тыднёвай экспедыцыі ў горы Itombwe, якія знаходзяцца на ўсходзе ДРК.

Michael Harvey, які ачольваў даследванне разам з Eli Greenbaum з UTEP, сказаў: "Гэта быў незвычайны досвед. Мы ведалі, што гэтыя птушкі могуць там быць, але немагчыма было падрыхтавацца да таго, наколькі яны насамрэч ўнікальныя.”

Каманда на працягу 6 тыдняў здолела прайсці больш за 120 км у гарах Itombwe, дзе яны вывучалі птушак, амфібій і рэптылій. У адным з месцаў на горным схіле ў воблачным лесе нечакана з’явіліся ў шумных і актыўных групках жоўтачубыя грычуны. Усяго чальцы экспедыці змаглі ўбачыць 18 птушак у трох розных месцах.

Жоўтачубы грычун - эндэмік заходняй часткі горнага масіву Albertine Rift у Цэнтральнай Афрыцы. Цікава, што від быў апісаны ў 1933 годзе па аднаму, знойдзенаму вышэй узроўня лесу ў гарах, муміфікаванаму асобніку. У апошнія дзесяцігоддзі гэтыя мясціны былі недасягальныя для навукоўцаў з-за частых ваенных канфліктаў навокал і толькі цяпер там стала больш-менш бяспечна знаходзіцца.

Harvey сказаў: "Нашы назіранні даюць надзею, што від усё ж мае параўнальна жыццяздольную папуляцыю. Аднак геалагічныя пошукі карысных выкапняў і высечка горных лясоў пад вядзенне сельскай гаспадаркі ўжо прывялі да пракладкі дарог глыбока ўнутр гор Itombwe. Мы актыўна абмяркоўваем сытуацыю з іншымі навукоўцамі і прыродаахоўнымі арганізацыямі, каб захаваць мясцовую прыроду і жоўтачубых грычуноў у ёй.”

Экспедыцыя, якая працягвалася са снежня 2023 да студзеня 2024 году, змагла зрабіць і яшчэ адно ‘пераадкрыццё’: група герпетолагаў адзначыла ў гарах эндэмічны від жабы Arthroleptis hematogaster, які навукоўцы не бачылі пасля 1950-х.

Усе адкрыцці былі зроблены ў рамах ініцыятывы Search for Lost Birds, якая існуе як супраца паміж Re:wild, American Bird Conservancy (ABC) і BirdLife International, а таксама інфармацыйнай падтрымцы Cornell Lab of Ornithology і яе платформе eBird.

Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак UTEP

 

На гэтую тэму:

НОВАЯ НАДЗЕЯ НА ІСНАВАННЕ НОВАЗЕЛАНДЗКАГА ШПАКА, ЯКІ ‘АФІЦЫЙНА’ ЗНІК У 2007 ГОДЗЕ

Чарнагаловы бажанавы голуб ‘пераадкрыты’ праз 140 гадоў пасля апісання

Зубадзюбы голуб з Самоа адзначаны ўпершыню за дзесяцігоддзе

Птушка, якую не бачылі пасля яе апісання больш 170 гадоў, аднойдзена ў Інданезіі!

Пераадкрыццё хмызняковага цвыркуна

Навукоўцы нарэшце ўпершыню ўбачылі чорнабровую цімелію ў прыродзе

Тыбецкі горны ўюрок зноў адзначаны праз 80 год небыцця

Блакітны ара ўпершыню ў нашым стагоддзі адзначаны ў прыродзе!