Навукоўцы нарэшце ўпершыню ўбачылі чорнабровую цімелію ў прыродзе

Чорнабровая цімелія (Malacocincla perspicillata), пасля апісання якой прайшоў 171 год, нарэшце была не толькі аднойдзена навукоўцамі ў прыродзе, але і сфатаграфаваная там. Гэта дае надзею на захаванне птушак, якія дагэтуль маюць статус віда з недахопам дадзеных для ацэнкі іх стану (Data Deficient).

У верасні гэтага году вялікая каманда арнітолагаў з таварыства Birdpacker Indonesia, Kalimantan Selatan's Natural Resource Conservation Agency (BKSDA Kalimantan Selatan) і Dinas Kehutanan Kalimantan Selatan KPH Cantung даследавала вапневыя горы на поўдні вострава Калімантан (Інданезія) у пошуках гэтых цімелій. У першы ж дзень атрымалася не толькі ўпершыню ўбачыць гэты від у прыродзе, але і зрабіць відэа і фотаздымкі пары, якая паводзіла сябе вельмі скрытна.

Panji Gusti Akbar, навуковец з Birdpacker Indonesia, сказаў: "Гэта быў здзіўляючы момант – у рэшце рэшт убачыць гэты від у прыродзе, тым больш нічога пра жыццё гэтых птушак невядома, таму любыя іх паводзіны – гэта новая інфармацыя для навукі”.

Чорнабровая цімелія была апісана французскім натуралістам Charles Lucien Bonaparte ў 1850 г па скурцы, якую яму прывёз нямецкі геолаг і натураліст Carl Anton Ludwig Maria Schwaner пасля вяртання са сваіх экспедыцый на поўдзень Барнэа ў 1840-е гады.

Загадкавы від, які лічыўся арніталагічнай энігмай Барнэа, у 2020-м годзе быў адлоўлены ў прыродзе мясцовымі жыхарамі. Пасля перапынку ў рэгістрацыях у больш, чым 170 гадоў, гэты від заставаўся “страчаным” для навукі на самы доўгі тэрмін.

З-за таго, што пра від фактычна нічога не было вядома, ён дагэтуль застаецца з міжнародным статусам Data Deficient (IUCN) і не мае ніякага ахоўнага статуса ў Інданезіі. Гэта робіць яго існаванне ўразлівым для магчымых пагрозаў і неабходна тэрміновае вывучэнне памеру папуляцыі, апісанне месцапражываннў і патрэбных мер па яго ахове.  

Паводле www.birdguides.com (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

 

На гэтую тэму:

Птушка, якую не бачылі пасля яе апісання больш 170 гадоў, аднойдзена ў Інданезіі!

Апісаны 5 новых відаў і 5 падвідаў птушак з трох астравоў Інданезіі

Два новыя віды птушак апісаны ў Інданезіі

Топ-10 самых рэдкіх вераб’іных птушак Свету

Тыбецкі горны ўюрок зноў адзначаны праз 80 год небыцця

Упершыню знойдзена гняздо адной з самых рэдкіх птушак на Зямлі

Больш за 80% пераадкрытых відаў жывёл знаходзяцца пад пагрозай канчатковага знікнення

Пераадкрыццё хмызняковага цвыркуна