Хаця птушкі застаюцца найбольш вывучаным вялікім таксонам сярод жывёл, аднак штогод навукоўцы працягваюць апісываць у сярэднім ад 5 да 15 новых відаў. Не стаў выключэннем і мінулы год – міжнародная каманда нарэшце падвяла вынікі сваіх пошукаў ў Інданезіі і апісала ў адным артыкуле 5 новых відаў і 5 падвідаў птушак.
Каманда, якую ачольваў праф. Frank Rheindt з NUS Biological Sciences (Сінгапур), разам з калегамі з Indonesian Institute of Sciences (LIPI) (Інданезія) пасля пошуку звестак пра папярэднія даследаванні, праведзеныя на трох астравах (Taliabu, Togian і Peleng) вакол Сулавесі, правялі там зімовы сезон. З часоў шырокамаштабных даследаванняў Альфрэда Уоллэйса (Sir Alfred Wallace), гэты біягеаграфічны рэгіён паміж Азіяй і Аўстраліяй часам называюць у яго гонар Wallacea.
Глыбіня мора – важны і доўгі час недаацэнены фактар, які вызначаў і падзяляў наземныя экасістэмы астравоў паміж сабой. Пад час розных ледавіковых перыядаў паміж астравамі маглі ўтварацца сухапутныя “масты”, дзякуючы якім фауна на іх магла перамяшчацца і перамешвацца. Таму менавіта астравы, падзеленыя паміж сабой глыбокім морам павінны ўтрымліваць большую долю эндэмічных відаў. Менавіта таму каманда навукоўцаў абрала для даследавання астравы Taliabu і Peleng, якія знаходзяцца на паўночны усход ад Сулавесі, а геалагічныя дадзеныя сведчаць пра тое, што іх аддзяляла ад гэтага і іншых астравоў глыбокае мора як мінімум апошнія некалькі мільёнаў гадоў.
Таксама звесткі пра 8 экспедыцыяй, здзейсненых раней на гэтыя астравы навукоўцамі паказалі, што гэта былі кароткачасовыя візіты ў прыбярэжнай зоне і ніхто з даследчыкаў яшчэ не падымаўся ў горныя часткі астравоў.
Пад час экспедыцый на астравы, якая працягваліся з лістапада 2013 да студзеня 2014 г., даследчыкі здабылі многіх птушак, сярод якіх атрымалася апісаць 10 новых, невядомых для навукі, таксонаў.
За мінулыя з часу экспедыцый гады, навукоўцы з дапамогай генетычных і фенатыпічных параўнанняў змаглі пацвердзіць статус новаапісаных форм.
На Taliabu былі апісаны тры новыя віды: Taliabu Grasshopper-Warbler, Taliabu Myzomela і Taliabu Leaf-Warbler; а таксама тры падвіды: Taliabu Snowy-browed Flycatcher, Taliabu Island Thrush і Sula Mountain Leaftoiler.
На востраве Peleng апісаны два новыя віды: Peleng Fantail і Peleng Leaf-Warbler і адзін новы падвід - Banggai Mountain Leaftoiler.
З вострава Togian апісаны новы падвід - Togian Jungle-Flycatcher.
На жаль, на двух с трох астравоў працягваецца знішчэнне трапічнага лесу і на нізінах першаснага лесу амаль не засталося. Горныя лясы яшчэ маладаступныя, але ўжо і там адзначаны высечкі і лясныя пажары. І хаця многія з новаапісаных форм птушак сустракаюцца ў другасных участках леса, аднак іншыя пэўна не выжывуць без захавання горных экасістэм.
Крыніца:
F.E. Rheindt el al., "A lost world in Wallacea: description of a montane archipelagic avifauna," Science (2019).science.sciencemag.org/cgi/doi … 1126/science.aax2146
Паводле www.phys.org (тэкст і здымак цвыркуна з Таліабу) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Альфрэд Рассэл Уоллэйс (1823 – 1913) атрымаў свой уэб-сайт
Два новыя віды птушак апісаны ў Інданезіі
НОВЫ ВІД БЮЛЬБЮЛЯЎ АПІСАНЫ З БАРНЭА
Другі новы для навукі від птушак апісаны за год на невялікім востраве
Новы, эндэмічны від птушак апісаны ў Новай Зеландыі
Новы для навукі від калібры адразу трапіў у катэгорыю крытычна пагражаемых
У Гімалаях апісаны адразу два новыя віды птушак і чакаецца апісанне трэцяга
Вылучаны новы від крычак
У інданезійскай частцы Новай Гвінеі апісаны новы від райскай птушкі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ