Новае выданне Чырвонай кнігі Беларусі чакае Вашы здымкі

вераб'іны сычык

Для новага выдання Чырвонай кнігі Беларусі патрабуюцца аўтарскія здымкі відаў звяроў, птушак, амфібій, рэптылій, рыб і кругларотых, якія рэдкія або знаходзяцца пад пагрозай знікнення ў нашай краіне. 

Усе яны пералічаны ніжэй (гл. далучаны файл пад абвесткай). Пытанне з ганарарам пакуль яшчэ не высветлена канчаткова: калі ён і будзе, то невялікі. Аўтары здымкаў, безумоўна, будуць згаданыя. Калі вы на такіх умовах не адмовіцеся дапамагчы ў ілюстраванні Чырвонай кнігі, будзем вельмі ўдзячныя.

Здымкі трэба даслаць у вялікім памеры Сяргею Зуёнку, які адказвае за ілюстраванне выдання, на электронны адрас  zuyonak51@gmail.com  не пазней за 7 кастрычніка.

Здымак вераб’інага сычыка Андрэя Несцерава

Дадатак Памер
Список видов для КК-2025.pdf89.64 КБ 89.64 КБ