Вялікія грошы прыйшлі ў брытанскія графствы Dumfries і Galloway пасля пачатку праекту па ўзнаўленню прыроды ў 2003 годзе.
Наведвальнікі Galloway Kite Trail, які быў створаны дзякуючы партнёрству шматлікіх арганізацый на чале з RSPB Scotland, заставілі ў графстве мінімум £21 мільён з 2004 году, з іх больш £2.6 мільёна патрацілі турысты, якія адмыслова прыехалі паглядзець на чырвоных каршуноў (Milvus milvus).
Дзякуючы праекту штогод cтвараліся 13 поўначасовых працоўных месцаў, і ў мінулым годзе такіх людзей, якія працавалі 40 гадзін на тыдзень дзякуючы птушкам, было ўжо 19. Дзякуючы маршруту вакол возера Loch Ken у замка Douglas, на якім турысты самастойна выкарыстоўваюць выдатна прадуманыя назіральныя пляцоўкі за птушкамі, інфармацыйныя пункты ды становішча па паслугах, продажы сувеніраў і іншым лакальных прадпрымальнікаў, многія мясцовыя вёскі літаральна ажылі.
Маршрут для турыстаў Galloway Kite Trail быў створаны пасля паспяховай рэінтрадукцыі чырвонага каршуна ў графстве пасля адсутнасці тут 130 год. Гэтыя прыгожыя птушкі пераследаваліся на працягу амаль усяго 19 стагоддзя, пакуль не былі цалкам вынішчаныя чалавекам на Брытанскіх астравах. Цяпер узноўленая папуляцыя налічвае ўжо 270 асобін. Рэінтрадукцыя каршуноў пачалася тут у 2001 годзе.
Праект быў ажыццёўлены дзякуючы супрацы RSPB Scotland, Forestry Commission Scotland, лакальным фермерам і бізнесмэнам, Scottish Natural Heritage, VisitScotland, кампаніі Leader+, Sulwath Connections Heritage Lottery Fund, Dumfries і Galloway Council і Scottish Natural Heritage.
Праект ёсць часткай ініцыятывы RSPB “Дзень з прыродай” (‘Date with nature’) пра якую можна больш знайсці тут: www.rspb.org.uk/datewithnature.
Здымак з www.flickr.com
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Чырвоны каршун апынуўся ў клопатах
Рэкордны год для арлана-белахвоста
Мільёны фунтаў за паказ арланаў
Аўдзіт англійскай прыроды – прапалі 500 відаў!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
biot - 09.11.2010 - 18:06
Интересный материал! Для
Интересный материал! Для того, чтобы привлечь массы туристов, нужно сначала вид погубить. Потом спохватиться и начинать его интродуцировать из других мест. А когда восстанавливается вид, можно на этом и деньги заработать! Во бизнес крутят! То орланов интродуцировали, то коршунов!
Белорусы, нам нужно сначала УНИЧТОЖИТЬ вертлявую камышевку, чтобы после получить бОльшие деньги на ее восстановление! А там туризм и начнется! (Шутка!)
Harrier - 09.11.2010 - 20:44
In reply to Интересный материал! Для by biot
Можна, канешне, і так
Можна, канешне, і так зразумець.
А можна і па іншаму- не дзедам марозам і не вальерамі трэба прыцягваць турыстаў у нацпаркі.
Прадуманая рэінтрадукцыя (а ў нас, на жаль, шмат якія віды можна рэінтрадукаваць і, магчыма, трэба) і падтрымка лакальнага малага бізнэсу можа не толькі вярнуць страчаныя віды, але яшчэ і карысць вялікую мясцоваму насельніцтву прыносіць.
AV - 11.11.2010 - 00:35
назву папраўце-інтрадУ!
назву папраўце-інтрадУ!
Harrier - 11.11.2010 - 00:41
In reply to назву папраўце-інтрадУ! by AV
Дзякуй, паправіў.
Дзякуй, паправіў.