Моц пінгвінаў выйграла топавы фотаконкурс

Здымак імператарскіх пінгвінаў, якія рыхтуюцца вынырнуць з палонкі з пада льду фатографа Поля Ніклэна (Paul Nicklen) выйграў сёлета ў адным з самых прэстыжовых фотаконкурсаў дзікай прыроды - Veolia Environnement Wildlife Photographer of the Year competition.

Здымак канадзкага фатографа, зроблены ў Антарктыцы, прынёс яму перамогу ў намінацыі Падводны Свет і тытул Фатографа прыроды году (Veolia Environnement Wildlife Photographer of the Year).

Здымак-пераможца называецца “Бурбалкава-рэактыўныя імператарскія пінгвіны” ("Bubble Jetting Emperors"). Зроблены ён пад вадой у палонкі, праз якую пінгвіны вяртаюцца да сваіх птушанят з поўнымі ежы жыватамі пасля тыдняў, праведзеных у адкрытым акіяне.

Каб атрымаць гэты здымак, Поль правёў тры тыдні ў моры Роса каля мысу Ўошынгтана і зрабіў за гэты час 50 тысяч іншых здымкаў пінгвінаў!

Адзін з чальцоў Журы конкурсу, Разамунда Кідмэн Кокс (Rosamund Kidman Cox) лічыць, што падобныя на здымак-пераможцу работы сталі магчымыя ў апошнія гады дзякуючы вялікім дасягненням у лічбавай фотатэхніцы, якая цяпер дазваляе здымаць ва ўмовах кепскай асветленасці на кароткіх вытрымках, што вельмі важна асабліва для прыроднай фатаграфіі.

Пераможцам ў катэгорыі Юны фатограф прыроды году прызнаны 14-ці гадовы Оўэн Хэарн (Owen Hearn) з Вялікабрытаніі за здымак чырвонага каршуна са здабычай і самалётам за заднім плане.

Паглядзець слайд-шоў з іншых здымкаў-пераможцаў можна тут: www.bbc.co.uk/nature/19978529 

Сёлета  Фотаконкурс, які арганізуюць Лонданскі музей натуральнай гісторыі і BBC Wildlife Magazine, адбываўся ў 48 раз. Журы атрымала амаль 50 тысяч здымкаў з усяго Свету. 

Паводле www.news.bbc.co.uk (тэкст і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by 

 

На гэтую тэму:

 Як пінгвіны ведаюць, калі вынырваць?

Спадарожнікам дапамог ... памёт пінгвінаў!

Імператарскі пінгвін з Антарктыды апынуўся ў Новай Зеландыі