Знакамітая шатландзкая Lady ізноў выгадавала птушаня

 Шатландзкі траст дзікай прыроды (Scottish Wildlife Trust) з радасцю паведаміў, што з гнязда скапы (Pandion haliaetus) у возера Loch of the Lowes выляцела чарговае птушаня, названае па каляроваму кальцу ‘Blue YZ'. Такім чынам гэта ўжо 50-ты паспяхова выгадаваны патомак знакамітай мясцовай самкі скапы па мянушцы Ледзі ( ‘Lady') і, магчыма, сусветны рэкорд для гэтага рыбаяднага віду драпежных птушак. Усяго Ледзі за сваё доўгае жыццё адклала 66 яек. 

Эма Роўлінг (Emma Rawling), рэйнджэр Scottish Wildlife Trust сказала: "Наша маладая скапа здзейсніла свой першы палёт пад назіраннем не толькі мноства людзей, якія назіралі за ім непасрэдна з нашага Гасцевога центру ў резерваце, але і на вачах зацікаўленых натуралістаў з усяго свету дзякуючы адмысловай камеры - ospreycam.“

Дзякуючы штогадовым назіранням за гэтым гняздом скопаў у рэзерваце, які быў створаны для аховы не толькі гэтага віду птушак, але і іншых прадстаўнікоў дзікай прыроды Шатландыі вядома, што гэтая самка скапы мае як мінімум 27 год! Звычайна ж сярэдні ўзрост птушак гэтага віду, калі яны паміраюць – 8 год.   Вялікі індывідуальны поспех Ледзі і павелічэнне колькасці віду ў Шатландыі ўвогуле сталі магчымымі толькі дзякуючы цяжкай працы на карысць дзікай прыроды персаналу і валанцёраў рэзервату Loch of the Lowes, а таксама сябраў Scottish Wildlife Trust. Два гады таму ў Вялікабрытаніі выйшла цікава і дэталёва апісаная гісторыя знакамітай самкі скапы пад назвай Lady of the Loch   by Helen Armitage - Published by Constable, 2011.  

Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by 

Здымак вокладкі кнігі з www.amazon.co.uk

 

На гэтую тэму:

СКАПА З ПЕРАДАТЧЫКАМ ЗНІКЛА НАД МАЛЬТАЙ

 

САМАЯ СТАРАЯ ПТУШКА Ў ПРЫРОДЗЕ ІЗНОЎ ВЫГАДОЎВАЕ ПТУШАНЯ

 Шасцідзесяцігадовы альбатрос яшчэ размнажаецца !   Сакрэты доўгага жыцця птушак   Птушкі б’юць рэкорды доўгажыхарства