Султанак нашмат больш відаў, чым сцвярджалі дагэтуль?

Адны з самых вялікіх прадстаўнікоў сямейства Пастушковыя Rallidae, султанкі – шырока распаўсюджаная група птушак прыбярэжных біятопаў у тропіках і субтропіках нашага паўшар’я: ад Гішпаніі да Новай Зеландыі. Праведзенае нядаўна генетычнае параўнанне розных таксонаў унутры роду дазваляе лічыць, што насамрэч іх нашмат больш відаў, чым лічылася дагэтуль.

Афрыканская султанка African Swamphen Porphyrio madagascariensis ужо непрацяглы час некаторымі таксаномамі разглядаецца як асобны від, аднак і іншыя падвіды даўно разглядаюцца як патэнцыйныя самастойныя віды. 

Вынікі нядаўняга вялікага генетычнага даследавання, заснаванага на параўнанні 4 мітахандрыяльных і 2 ядзерных генаў для ўсіх прадстаўнікоў роду Porphyrio (уключна з падвідамі) паказалі сувязі і гісторыю каланізацыі гэтымі птушкамі розных рэгіёнаў 

Звычайна прызнаюцца да 14 падвідаў султанкі P. рorphyrio, якія аб’ядноўваюцца ў групы ў залежнасці ад колераў апярэння галавы і плячэй. Усе яны параўноўваліся ў рабоце, якая пацвердзіла таксанамічны статус існуючых відаў і выявіла 6 адгалінаванняў або кладаў султанак, якія можна лічыць асобнымі відамі: намінатыўны Р. porphyrio (Іберыйскі паўвостраў і Паўночная Афрыка); P. madagascariensis; P. іndicus (Інданезія); P. Pulverulentus (Філіпіны); P. рoliocephalus (Турцыя да Індыі і Паўночна-Усходняя Азія) і P. melanotus (Аўстралазія да Самоа). 

Такім чынам, у нашым зоагеаграфічным рэгіёне Заходняй Палеарктыкі сустракаюцца тры віды: намінатыўны, P. madagascariensis у Егіпце і P. рoliocephalus у Турцыі.

Крыніца:

Garcia-Ramirez, J C, and Trewick, S A. 2015. Dispersal and speciation in purple swamphens (Rallidae: Porphyrio). The Auk 132: 140-155.

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі 

Фота аўстралійскіх султанак з www.biodiversitysnapshots.net.au

 

На гэтую тэму:

НОВЫ ПОГЛЯД НА ТАКСАНАМІЮ ЛУНЁЎ

УСЕ ЧАЧОТКІ – АДЗІНЫ ВІД?

Створана “Дрэва жыцця” для ўсіх відаў птушак

Параўнальная генетыка крумкачовых – новы этап

КУЛІК-ПАЛЯНІК НАСАМРЭЧ НЕ АДЗІН ВІД? + VIDEO

Марскі і снежны зуйкі – асобныя віды

Грычуноў больш відаў, чым сцвярджалі дагэтуль?