Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Малы грычун і нясмачны жук

На самай высокай бярозе, на якую пастаянна прылятаюць спяваць або адпачываць розныя віды птушак, сёння ўвечары з'явіўся новы сілуэт. І сапраўды, від аказаўся новым для мяне гэтай вясной - самка малога грычуна (Lanius collurio) сядзела на самых верхніх галінках.

Я пачаў здмаць яе і тады ўбачыў, што яна трымае ў дзюбе нейкае насякомае. Але трымала яго нядоўга - спачатку пераклала жука ў лапу, а потым ... выпусціла! Нешта не спадабалася ў ім і жук не быў з'едзены. Але навокал лятала шмат іншых насякомых і самка час ад часу злятала са сваёй прысады на 10, максімум 15 метраў уверх і ўбок і хапала іх дзюбай. Аднак каго канкрэтна яна лавіла,  зняць не атрымалася - на прысадзе ў дзюбе ўжо нікога не было бачна і птушка толькі выцірала дзюбу аб галінку, на якой сядзела. 

Так працягвалася хвілін 15, а потым птушка зляцела ўніз і знікла сярод галін і лістоты старой яблыні.

17-05-2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.