Маладая шэрая чапля (Ardea cinerea), хутчэй за ўсё тая ж, здольная да хуткай рыбалкі птушка, працягвае прылятаць на вялікую мялізну, якая ўтварылася пасярэдзіне Нёману у цэнтры гораду.
Прыкладна за гадзіну назіранняў за ёй яна злавіла 5 малькоў (на здымках, дзе з яе дзюбы сцякае вада, можна паспрабаваць знайсці іх), але сапраўдная здабыча трапіла ў яе дзюбу толькі аднойчы і спачатку здзівіла мяне.
А адбылося вось што: птушка пераляцела з купін рагозу на больш адкрытую воду, якая, аднак, зарасла густымі вадаростамі. І там, пасля рэзкага выпаду, яна, замест таго, каб разагнуцца і дастаць здабычу, засталася стаяць з дзюбай ў вадзе, у якой трымала нешта вялікае і цёмнае. Я адразу падумаў, што чапля злавіла сама і не можа з-за яго велічыні дастаць рыбу, а адпусціць такую здабычу ёй шкада. Але ўсё аказалася прасцей) :
Нёман у Гродна, 03-08-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 12.08.2021 - 20:30
А рыбу злавіла, хоць тая…
А рыбу злавіла, хоць тая схавалася ў багавінні, і "выплявала" траву? Малайчына - настойлівая!
arktous - 12.08.2021 - 20:40
Да, на "бис" не попросишь,…
Да, на "бис" не попросишь, чтобы было и фото- и видео-. Интересный рассказ с красивыми снимками.
Harrier - 12.08.2021 - 22:15
In reply to Да, на "бис" не попросишь,… by arktous
Дзякуй за добрыя словы!…
Дзякуй за добрыя словы! Хутка будзе яшчэ адна гісторыя пра гэтую ж чаплю.