Раней я ўжо пісаў пра дзве групы самцоў у звычайных рудахвостак (Ph. phoenicurus). Самцы з адной групы спяваюць з кроны дрэваў або калі і з вяршаліны, то навокал ёсць нашмат больш высокія прысады. Самцы з другой выбіраюць для спеваў самыя высокія, даступныя ім на іх гнздавых тэрыторях месцы і, адпаведна, і выбіраюць такія тэрыторыі на якіх такія высокія прысады ёсць.
І вось другі сезон запар я сустрэў самца, якія пабіў усе ранейшыя рэкорды ў другой, 'высотнай' групе. Мінулай вясной я назіраў за самцом, які спяваў з тэлевізійнай антэны на даху 4-х павярховага шматпад'езднага дому - па вышыні як бы з пятага паверху. А ў пачатку гэтага лета двойчы назіраў за іншым смельчаком, які пасля рэмонту даху і вентыляцыйнай сістэмы шэрагу 4-х павярховых дамоў з высокімі столямі спяваў з вентыляцыйных надбудоваў над новым дахам аднаго з іх. Фактычна гэта было прыкладна на вышыні 6-ці павярховага больш тыповага дому!
Зразумела, што нейкі час ён праводзіў і значна ніжэй - на першых здымках, але калі ўзлятаў на сваю высотную прысаду, то спяваў там амаль без перапынкаў нават па паўгадзіны.
Гродна, 07-06-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 12.07.2025 - 09:02
Кожнаму хочацца прыцягнуць…
Кожнаму хочацца прыцягнуць да сябе ўвагу, быць найлепшым, быць першым, быць на вышыні. Такая прырода ўсяго жывога...