Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Палявыя вераб'і і чорная бузіна: вучым есці ягады

палявы верабей

На яшчэ не да канца саспелыя гронкі чорнвй бузіны прыляцелі двое. Як хутка аказалася - нехта з бацькоў і ўжо вялікае птушанё палявога вераб'я (Passer montanus). Дарослая птшка амаль адразу пачала выціскаць сок з ужо чорных ягад, а маладая сядзела побач і часта трапятала паўраскрытымі крыламі, выпрошваючы для сябе ежу. 

Здавалася, дарослы верабей не звяртае ўвагі на маладога, але апошняму было выразна відаць з невялікай адлегласці якія менавіта ягады выбірае дарослы і што з імі робіць. Вельмі магчыма, што так дэманстраваліся карысныя паводзіны, якія варта было капіраваць і пераймаць. Раней гэта было немагчыма зрабіць, бо не было спелай бузіны, цяпер жа штодня яе становіцца ўсё больш і трэба толькі правільна выбраць ягады і навучыцца выціскаць з іх сок.

Маладая птушка з раскрытай дзюбай хутка зусім наблізілася да дарослай, але ці пакармілі яе, я не заўважыў, бо часам птушак закрывала ад мяне лісце бузіны. Нават калі і так, гэта не перашкодзіць пачаць выкарыстоўвываць яшчэ адну ежу калі захочацца. Бо ўжо бачыла што і як. 

Гродна, 15-08-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі