Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Чорнагаловыя шчыгелы: Асліннік і цыкорый - гэта наша

чорнагаловы шчыгел

Ранкам пасля першых начных маразоў у пойме Нёмана ў т.зв. старога маста з'явіліся чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis). Незадоўга перад гэтым яшчэ савецкі аўтобус высадзіў там дэсант мужыкоў з трымерамі і яны пакасілі ўсё, што з раслін вырасла з мінулага, яшчэ летняга пакосу, на схіле паміж набярэжнай і берагам ракі (апроч кустоў і дрэўцаў). Але дзе шырэйшая, дзе вузейшая засталася няскошанай палоска расліннасці ля самай вады - на ёй і прыпыніліся пад'есці трое шчыгелаў. Прычым найбольш іх цікавіла насенне аслінніку і цыкорыя, і яны вылушчвалі яго нікуды не спяшаючыся.

Калі адчувалі небяспеку, ненадоўга адляталі на бліжэйшыя кусты вярбы, але потым вярталіся да сваёй ежы, бо марозная ноч нагадвала, што лепш аднавіць энергетычныя запасы.

Гродна, 21-10-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі