Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Шчыгелы на вольхах

чорнагаловы шчыгел

Не ведаю дакладна што - хутчэй за ўсё яркі і сонечны дзень - прымусіла мяне пайсці пашукаць птушак бліжэй да вечара. Для гэтага я перайшоў па масту на другі бераг ракі і не паспеў перайсці мосцік праз ручаіну, якая самастойна ўпадае ў Нёман у самым пачатку скверыка, як зверху пачуў ціхія, але выразныя пазыўкі чорнагаловых шчыгелаў (Carduelis carduelis). Аказалася, што на высокіх вольхах, якія растуць па абодва бакі (берагі) ручая, харчуюцца іх насеннем не чыжы, як гэта бывае звычайна, а менавіта шчыгелы!

Птушак было некалькі і яны спачатку трымаліся так высока, што прыходзілася шукаць іх амаль вертыкальна трымаючы аб'ектыў і ракурсы на фоне рэштак лісця і яркага блакітнага неба былі не вельмі цікавыя. А вось калі я трошкі падыйшош наперад і стаў абапірацца для надзейнасці на вырасты тоўстага свала адной з таполяў, птушкі спусціліся да шышачак вольхаў ніжэй і як раз за імі фон стаў з блакітна-зялёнага ярка-жоўтым, амаль залатым. Такім яго зрабіла яшчэ неапалае лісце іншых таполяў і сонца, якое як раз аказалася насупраць мяне і птушак. 

І так атрымалася мая самая яркая фота-серыя з птушкамі як мінімум за апошні год.

Гродна, 01-11-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі