Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Вялікія савукі, вялікая рыба і шмат тых, хто 'хоча дапамагчы'

вялікія савукі

Дакументацыйныя здымкі

Амаль пачалася вясна, але ў вялікіх савукоў (Mergus merganser) асноўная актыўнасць вельмі адрозніваeцца ў розных птушак. Большасць адпачывае, седзячы на льду уздоўж берагоў, некаторыя ладзяць 'даганялкі' адно за адным з пакрэхтваннем і выпадамі з прыадкрытай дзюбай, а найменш тых, якія рыбачаць.

Здавалася б, хаця вялікая паверхня ракі ад берагоў застаецца пад ільдом, усё ж плошча чыстай вады нашмат большая і можна ныраць за рыбай там, дзе няма іншых савукоў - і такія таксама ёсць. Але застаюцца і тыя, якія робяць гэта зусім недалёка ад птушак, якія плаваюць побач ці адпачываюць. І гэта, у выпадку ўдачы рыбака, адразу прыводзіць у рух амаль усё наваколле. 

Першы савук з рыбай (гл. першыя здымкі ніжэй) выдатна ведаў пра гэтую акалічнасць і пачаў праглынаць яе яшчэ пад вадой. Калі ж вынырнуў, непраглочаным заставаўся толькі хваставы плаўнік, які выступаў з амаль закрытай дзюбы. Але гэта не прайшло незаўважна для іншых самцоў і за ім пачалася жорсткая пагоня. Праз лічаныя секунды ён змог утрымаць бяспечную для сябедыстанцыю ад пераслядоўнікаў і за гэты час цалкам змясціць рыбу ў сабе. Хутчэй гэтае апошняе і дапамагло яму даволі хутка застацца ў спакоі. Ён запіў здабычу і больш асабліва нічым не выдзяляўся ад іншых савукоў.

Праз 4 хвіліны пашанцавала іншаму самцу, але памер рыбіны не дазволіў нават спробаў праглынуць яе пад вадой, таму пачалася пагоня і за ім. Пад час уцёкаў па вадзе ён двойчы амаль станавіўся вертыкальна і цалкам выцягваў шыю ў спадзяванні, што таксама падкінутая дагары задняя палова здабычы дапаможа і рыба ўсё ж прайдзе праз рот глыбей. Калі становішча з пагоняй стала крытычным, ён лоўка падмануў іншых самцоў - нырнуў з рыбай і вынырнуў у некалькі метрах ад іх. Але за гэтыя секунды, калі адбывалася пагоня, шумная мітусня на вадзе прыцягнула ўвагу адной з вялікіх белагаловых чаек (Larus cachinans/argentatus) і яна атакавала паспяховага рыбака і вырашыла спрэчку. Савук быў вымушаны адмовіцца ад далейшых спробаў праглынуць рыбіну і выпусціў яе ў ваду. Здабычу адразу падабрала чайка, але і ў яе праглынуць рыбіну не атрымалася і пасля некалькіх спробаў тая вярнулася ў родную раку.

Нёман у Гродна, 22-02-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі,