Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Вялікі дзяцел і арэхі

вялікі дзяцел

Хаця і раней дзятлы шукалі розную ежу на дрэвах (і слупах) за нашымі вокнамі, але гэтай майскай  раніцай я змог убачыць нешта новае ў выкананні самца вялікага дзятла (Dendrocopos major). Аказалася, што арэхі з даволі раскідзістага і ўжо высокага куста ляшчыны (які я пасадзіў некалькі гадоў таму як раз насупраць аднаго з вокнаў), можна есці яшчэ і вясной і дзяцел займаўся іх пошукам сярод травы:

 

Калі ж знаходзіў, ляцеў некалькі метраў пад вокны суседзяў па дому на адну са старых вішняў і там яго раскалываў, а потым вяртаўся за наступным. Такім чынам на працягу некалькіх хвілін ён знайшоў і з'еў некалькі арэхаў, пасля чаго адляцеў.

Гродна, 25-05-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі