Хаця я прыйшоў на бераг Нёмана для таго, каб убачыць рачных крычак і нават пачаў назіраць за імі, маю ўвагу адцягнуў на сябе самец вялікага дзятла (Dendrocopos major), які невядома чаму пачаў 'пікаць' за маёй спіной. І хаця піканне хутка скончылася, я хутка знайшоў яго на ... грэцкім арэху!
Прычым сядзеў ён на адной з самых высокіх галін з арэхамі не проста так, а, здаецца, спрабаваў дзюбай раздзяўбсці зялёнае шкарлупінне так, каб дабрацца да змесціва арэха:
За троху больш, чым паўгадзіны, з перапынкамі на адпачынак, дзяцел так і не дабраўся да ядомай часткі арэха і потым пераляцеў на іншую галіну. Але іншы арэх на ёй ён спрабаваў 'адкрыць' толькі каля хвіліны і кінуў і яго так і не здолеўшы гэта зрабіць.
Гродна, 11-08-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ