Што за птушка??

 Дапамажыце вызначыць - вось тут інфармацыя http://www.facebook.com/profile.php?id=100000630791043

 

На першых двух здымках, і хутчэй за ўсё на 4-м - дроздавая чаротаўка, з гучным і скрыпучым голасам. 

На 3-м цяжка адначзначна сказаць - можа быць трысняговая чаротаўка..

На 5-м звычайная чаротаўка са светлым яркім і шырокім брывом і менш яркімі палоскамі зверху галавы.

Звычайна ж чаротаўкі лягчэй адрозніваюцца па песне.

Дапамажыце, калі ласка, зразумець, чый нос. Нос сядзеў у трыснягах і прыглядаўся, а потым вельмі хутка ўляцеў. Птушка ў палёце памерам прыкладна з качку-крыжанку (ці нават менш), на апошнім здымку - магчыма, той жа від, бо сфатаграфавана на 10 хвілін раней на тым жа возеры, і палёт падобны.нос

носнос

 

1) Ці можна зразумець, чые гэта дзеці абселі мячэўнік?

дзеці  дзеці

дзецідзеці

2) Сядзеў на вярбе, крыху далекавата. Нібы і падобны да чаротаўкі, але спявае неяк ня так (доўгае аднастайнае дрррррр).

Гук (калі я не памылілася з крыніцай гука:), also карцінка не адпавядае)

https://drive.google.com/file/d/1Bs-7AL_SFTVXh7OJkU36m60ozVQHRrKL/view?usp=sharing

https://drive.google.com/file/d/1rsqSk66HPPdUeTqBllLzyeUkxEAJBg_A/view?usp=sharing

Так, выглядае на "чыстага" вялікага арляца: семь падоўжаных "пальцаў" - першаступовых махавых, цёмныя крыючыя крыла, цёмнае вока. 

Адназначна не асаед - завузкія крылы і галава з дзюбай не асаеда.

А вось ці канюх-мышалоў наш, ці т.зв. усходні падвід Buteo buteo vulpinus сказаць не вазьмуся. Колер вельмі рыжы. 

Тэарэтычна з такой афарбоўкай мог бы быць і канюх-курганнік Buteo rufinus, таму было б добра даведацца дзе і калі зроблены здымкі.

 

А мяне засмуцілі палоскі на хвасце, падобна да асаеда. Фота зробленыя на гэтым тыдні ў Мінску, каля Чыжоўскаго вадасховішча.

Выдатныя здымкі дарослага сокала-падарожніка (Falco peregrinus) !

Калі ласка, перанясіце назіранне ў раздзел Клуба200. Віншую!

 

Падкажыце, калі ласка, хто гэта. Птушка вялікая, ляталі ўдвух над полем. У нейкі момант да іх спрабавала прычапіцца варона, дык тая варона зусім несур'ёзна побач выглядала.

Рэчыцкі раён, 05.10.20

Гэта дарослы арлан-белахвост (Haliaetus albicilla) - вялікія памеры, вялікая жоўтая дзюба і кароткі ромбападобны белы хвост.

 Вялікі грычун? Гомельскі раён, 21.11, памерамі ня дужа вялікі, хмызнякі ля возера.

(Маю сумневы, бо неяк... сілуэт не зусім падобны? Але для малога ён недастаткова руды, дый халодна ўжо)

грычунгрычун

Так - вялікі грычун.

Многія прылятаюць да нас зімаваць з поўначы, таму зімой можна ўбачыць і там, дзе яны яўна не гнездавалі.

Здымкі не вельмі блізкія, але вызначыць птушку можна - канюх-мышалоў (B.buteo).

Яны вельмі зменлівай афарбоўкі, таму часам вызначэнне нялёгкае, хаця птушка самая звычайная.

У нас 4 віды драпежных птушак завісаюць на адным месцы пад час палявання: арол-вужаед, сокал-пустальга (у апошнія зімы могуць і застаюцца ў невялікай колькасці зімаваць,таму можна сустрэць і зараз) і 2 віды канюхоў: канюх-мышалоў і касматаногі канюх (B. lagopus). Апошнія вельмі падобныя да "нашых" канюхоў, але прылятаюць да нас з кастрычніка па красавік, звычайна светлыя, з белым надхвосцем і пляма на згібе крыла заўсёды цёмная і вялікая.