Яйка на прыступцы-2, або жывёлы ў горадзе

   Дзякуючы ўчорашнім камэнтарам, сёньня пад час прагулкі з цюцікам вырашыў праверыць лёс яйка крыжанак на прыступцы. Аднак перш, чым мы дабраліся туды, адбылася цікавая падзея. Хаця вада ў Нёмане надзвычайна высокая, адна з незабітых сліўных труб, якая збірае ваду з ходніка, выступае яшчэ над вадой. Вось яна і прыцягнула ўвагу Браўна, які залез у яе і пачаў рэгулярна брахаць.

   Я спачатку пайшоў наперад, але ён не пабег за мной – мне прыйшлося вярнуцца, выцягнуць яго з трубы і прышпіліць ненадоўга на шворку. Аднак як толькі я яго спусьціў са шворкі, ён зноў пабег да трубы, толькі што брахаць у яе стаў з меншым імпэтам.

Цікава, хто там? – падумаў я, тайна спадзеючыся, што ў такой шырокай “нары” мог бы загнездаваць і вялікі савук...

   Пасьл другога адцянвання, цюцік пабег за мной. Мы набліжаліся да ўчорашняга месца з крыжанкамі і яйкам на прыступцы. І цяпер качкі былі там! Я здалёк зрабіў здымак і стаў падыходзіць да іх. Браўн ужо сагнаў іх у ваду і вось цуд – на прыступцы ляжаць ужо ДВА яйкі! Праўда, калі ўчорашняе ляжала проста на бетоне, то сёньня абодва апынуліся на мху – гл.здымак.

Такім чынам, учорашняя загадка была разгадана. Глупыя крыжанкі загнездавалі проста на прыступках лесьвіцы! Праўда, іх не бачна зьверху, калі шпацыруеш па набярэжнай. Але ўсё роўна – такая бясьпечнасьць мяне здзівіла.

Праз нейкічас мы паачлі вяртацца тым жа ляхам дадому. І тут разгадалі другую здагадку. Як раз, як праходзілі побач, з загадкавай трубы нехта ў невысокім нырку прыгнуў у ваду і паплыў паралельна берагу. Андатра! Я трошкі паздымаў яе здалёк, але яна не змяняла курсу, і я вырашыў сфатаграфаваць яе бліжэй. Пры маім спуску па схілу зьвер даў нырца, а я на працягу хвіліны глядзеў у абодва бакі ад гэтага месца з фотаапаратам нагатове, спадзеючыся ўбачыць месца вынырненьня. Але андатра зьнікла! Я яшчэ пачакаў і пайшоў уздоў берагу. А вось і яна – сядзіць каля вады і нешта грызе! Я ўключыў фоцік і пачаў яе здымаць на фільмік. Аднак Браўн ужо заўважыў яе і ірвануў у яе бок. Плюх! І толькі пас з бурбалачак паветра пайшоў па паверхні...

Вось так мы за поўгадзіны ўбачылі дзьвюх амаль гарадзкіх жывёл.

Фотаздымкі