ВЯЛІКІЯ САВУКІ: Бяда не прыходзіць сама

Раней я ўжо расказваў і паказваў розныя прыгоды (ці хутчэй, узаемаадносіны) маладога вялікага савука (Mergus merganser) з пашкоджаным крылом з іншымі птушкамі.

Яшчэ ў суботу, 31.10 мы ўбачылі, як ён адпачываў на адным з вялікіх камянёў і выглядаў таксама, як і раней:

птушкі

Аднак ужо было заўважна, што шэрае пяро зверху цела ўжо паступова пачало змяняцца на чорнае - значыць, з маладой птушкі савук ператвараўся ў маладога самца.

птушкі

І вось прайшло 4 дні і я амаль з жахам убачыў гэтага савука зноў у вусця Гараднічанкі. Галава выглядала выпацканай у нечым, крыло, як і раней, бездапаможна звісала і шэрая варона, якія прыляцела да яго на астравок, вырашала прагнаць яго. 

птушкі

І як толькі да яе далучылася другая варона, савук адразу вырашыў не траціць на іх адпужванне сілы і адплыў.

птушкі

птушкі

І калі я стаў прыглядацца да яго, то ўбачыў і іншую асаблівасць, якой раней не было. У птушкі у дзюбе застраў рыбалоўны кручок, а вакол яе наматалася леска!

птушка

птушка

Я ўжо стаў думаць - ці атрымаецца адлавіць савука каб дастаць кручок ці можа неяк інакш дапамагчы птушцы і тут я зразумеў, што не ўсё так кепска. Пер'е на галаве, якое выглядала выбруджаным, аказалася лінялым: карычнева-ружае пер'е маладой птушкі ліняла ў чорнае пер'е самца. Толькі ліняла неяк кавалкамі, зусім нераўнамерна. Таму здалёк гэта і выглядала жахліва:

птушка

птушка

птушкі

Я стаў назіраць за савуком далей і тут аказалася, што сытуацыя яўна не крытычная:

па-першае, савук сам спрабаваў рыбачыць. Хаця я за некалькі хвілін назіранняў так і не ўбачыў, каб ён ныряў, аднак ён рыбачыў апускаючы галаву ў ваду - менавіта так робяць маладыя савукі на пачатку самастойнага жыцця.

птушка

птушка

птушка

Па другое, савук добра і хутка плаваў і пры мне двойчы без цяжкасцяў пераплыў туды-назад раку.

І трэцяе - на тым баку ракі ён далучыўся да невялікай групы іншых вялікіх савукоў і яны яго не праганялі. І гэта значыць, што яго паводзіны не выклікалі ў іх пачуцця небяспекі і ў яе выпадку ў групе птушак свайго віду ўсё ж лягчэй зімаваць.

птушка

птушка

Ну і чацьвёртае: калі савук вярнуўся бліжэй да нашага берагу, аказалася, што птушка можа шырока раскрываць дзюбу і, значыць, можа лавіць і вялікую рыбу:

птушка

птушка

І калі я ўжо амаль супакоіўся наконт лёсу гэтай птушкі, то ў хаце на здымках убачыў, што яшчэ адзін савук плавае з лескай, якая ідзе з дзюбы на галаву!

птушка

птушка

птушка

Атрымліваецца вельмі вялікі % савукоў, якія нейкім чынам атрымалі пашкоджанні ад дзейнасці рыбакоў.

Як з гэтым змагацца - незразумела.

Нёман у Гродна, 31.10 і 04.11.2020