Бадзяжныя каты – адна з найбольшых пагроз сусветнай біяразнастайнасці

кот з сінічкай у зубах

Інвазійныя чужародныя звяры вынішчаюць абарыгенныя віды – і не толькі птушак – паступова, але непазбежна ставячы іх на мяжу знікнення. Паводле нядаўняга даследавання, апублікаванага ў часопісе Proceedings of  the National Academy of Sciences (PNAS), іх негатыўная роля яўна недаацэньвалася і, бо чужародныя драпежнікі “… без сумневаў з’яўляюцца найбольш шкоднай групай інтрадуцэнтаў для Сусветнай біяразнастайнасці”. І каты іграюць асноўную ролю ў гэтым працэсе як мінімум для птушак.  

Чужародныя віды звяроў (і чалавек, які прычыніўся да іх шырокага распаўсюду) адказныя за знікненне 87 відаў птушак, 45 відаў млекакормячых, 10 відаў рэптылій. Акрамя гэтага, яны “дапамаглі” апынуцца яшчэ 596 відам вышэйшых жывёл на мяжы знікнення – гэта вынікі даследавання, праведзенага д-рам Цімам Догэрці (Dr. Tim S. Doherty) і яго калегамі, большасць якіх працуе ў розных аўстралійскіх універсітэтах. Узначальваюць  гэты негатыўны спіс драпежнікаў-інтрадуцэнтаў нашы “любімыя коцікі”: яны як мінімум суадказныя за сённяшні крытычны стан папуляцый 430 відаў птушак, звяроў і рэптылій, якім пагражае знікненне або якія нядаўна прызнаныя зніклымі. Далей у спісе найбольш небяспечных звяроў-інтрадуцэнтаў ідуць розныя віды грызуноў, сабака і свіння.

Больш дакладна роля катоў прызнаная рашаючай у знікненні 63 відаў хрыбетных жывёл, у тым ліку 40 відаў птушак. Разам з інрадукаванымі пацукамі (у асноўным, шэрым пацуком), “…каты з’яўляюцца галоўным фактарам і адказны за знікненне 44% сучасных відаў птушак, звяроў і рэптылій” – піша Догерці с суаўтарамі. Аднак негатыўнае ўздеянне бадзяжныя каты і шэрыя пацукі аказваюць на любыя віды птушак – нават самых звычайных. 

“Гэта вялікая праца яшчэ раз паказала наколькі драматычна ўздзеяне катоў і іншых інтрадукаваных драпежнікаў на папуляцыі птушак і іншых дзікіх жывёл” – сказаў Грэнт Сайзмор (Grant Sizemore), дырэктар праграм па інвазійных відах таварыства American Bird Conservancy (АВС). “І атрыманыя ацэнкі паказваюць, што праблема насамрэч нашмат большая, чым меркавалася дагэтуль”.

Таварыства ABC вырашыла прыняць выклік і заняцца праблемай бадзяжных катоў. “Каты – папулярныя свойскія жывёлы і многія з нас у АВС трымаюць катоў. Аднак як толькі любы кот апынаецца па-за сценамі кватэры ці дома, ён ператвараецца ў небяспечнага для прыроды драпежніка. На жаль, нашы віды не прыстасаваныя да такога эфектыўнага драпежніка” – сказаў Сайзмор. Акрамя непасрэднага знішчэння сярод птушак, каты таксама пераносяць токсаплазмоз і шаленства, а таксама іншыя хваробы.  

“На сённяшні дзень адзіным рэальным доўгатэрміновым выйсцем можа быць утрыманне катоў выключна ў памяшканнях – так будзе найлепш для іх, людзей і прыроды” – сказал Сайзмор.

Крыніца:

Tim S. Dohertya, Alistair S. Glenc, Dale G. Nimmod, Euan G. Ritchiea, and Chris R. Dickmane (2016) Invasive predators and global biodiversity loss. Proc Natl Acad Sci U S A, 2016:  11261–11265, doi: 10.1073/pnas.1602480113

 

Паводле www.abcbirds.org (тэкст і фота) падрыхтаваў Дзьмітры Вінччэўскі

 

 

На гэтую тэму:

Еўракамісія нарэшце прыняла Спіс найбольш небяспечных інвазійных інтрадуцэнтаў

Еўразвяз распачне барацьбу з інвазійнымі інтрадуцэнтамі

Аўстралійцы нарэшце ачысцяць краіну ад інтрадукаваных звяроў?

МСАП (IUCN) ПРАПАНУЕ НАРЭШЦЕ СКЛАСЦІ ЧОРНЫ СПІС ІНВАЗІЙНЫХ ВІДАЎ

 “Жалезная заслона” хоць у нечым аказалася карыснай

 

Comments

Я люблю животных, но «любовь» к кошкам, собакам некоторых людей выходит за рамки нормального, здравого и понятного! Наш дом, где  в подъезд, подвал не зайти – кошачьи экскременты, отвратительный запах мочи. Так называемые «любители животных» постоянно выбрасывают объедки у порога дома, и весь кошачий сброд - тут как тут! Любишь кошек – держи их у себя дома, там хоть спи с ним, целуй их – твое личное дело. А стадион, улицы используют для выгула собак – все в экскрементах. Экскременты – это огромная масса яиц и личинок различных гельминтов и паразитических простейших, очень опасных для человека (токсокары, токсоплазмы и др.). Не говорю уже о бродячих собаках, которые начинают бросаться на людей. Так что кошки и собаки – это уже экологическая, эпидемиологическая и социальная проблемы!

Дзіцячы вершык у тэму:

   

   Плачут маленькие птички.

   Плачут зяблики, синички,

   Плачут дятлы и удод:

   Их детей замучил кот...

 

   А вчера у кошки Мурки были на обед скворцы,

   И от голода сегодня умирают их птенцы.

 

   Если дорога Природа,

   Пристрели кота-урода

   И скорми его лисичке -

   Благодарны будут птички!

аев (госць) - 20.03.2017 - 11:13

акценты немного неверно стоят, бродячіе коты большая проблема лишь на островах, где они внедряются в экосистему (часто без хищников) и изменяют ее под себя, уничтожая до вымирания многие виды. В Беларуси бродячий (бездомный) кот в природе долго не выживет - полно конкурентов и врагов, на диких животных как пище он выжить не может, плюс зимы. И проблема как раз не с бродячими котами, а с домашними, которых пускают погулять и ничейными, которых подкармливают люди. Таким образом эти животные никак не зависят от состояния популяций жертв, не уменьшают свою численность, когда те в депрессии (чаще всего даже не едят то, что поймают), а переживают ее с помощью человека и душат, душат и душат все живое в округе.