На Гарадзеншчыне знойдзена першая ў Беларусі лічынка багамола?

У Свеце вядома каля 2000 відаў багамолавых, большасць якіх распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках. Толькі некаторыя віды заходзяць за межы субтропікаў і насяляюць пустыні або стэпы. Найбольш шырока вядомы з іх – звычайны багамол (Mantis religiosa), у Еўропе распаўсюджаны пераважна на поўдні кантыненту, але з пачаткам гэтага стагоддзя насякомыя пачалі прасоўвацца на поўнач і сустракаюцца ўсё часцей і ў Беларусі. Аднак наколькі нам вядома, усе мінулыя знаходкі– гэта дарослыя насякомыя, якія добра лятаюць. Таму дагэтуль прамых доказаў таго, што від размнажаецца менавіта на нашай тэрыторыі, не было. І вось на Бераставіччыне нарэшце знойдзена і сфатаграфавана лічынка гэта віду.

Нечаканая рэгістрацыя адбылася ў нядзелю, 23 ліпеня на грунтовай дорозе паміж каналамі ў пойме спрамленай часткі ракі Векрацейкі ў рыбгаса Каеняўцы на Бераставіччыне. Насякомае, якое перапаўзала дарогу, заўважыў Юры Лукашэнка, старэйшы выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэту. “Лічынка каля 4 см даўжынёй, яшчэ не мае крылаў і таму не магла адляцець, але добра скача і знайсці яе ў зялёнай расліннасці было б, хутчэй за ўсё, немагчыма” – пракаментаваў сваю знаходку Юры. Адкрыццё было выпадкова зроблена пад час улікаў вадаплаўных і каляводных відаў птушак на акваторыі і терыторыі заказніка “Гродзенская Свіслач” сябрамі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

багамол

“Навіна, канешне, вельмі цікавая. Я не чуў і не чытаў пра знаходкі лічынак багамола ў Беларусі” – сказаў Аляксандр Лукашук, вядомы беларускi энтамолаг, старэйшы навуковы супрацоўнік Бярэзінскага біясфернага запаведніка. “Усё ж від не так даўно з’явіўся на тэрыторыі Беларусі, і, вось, значыць, у нас размнажаецца. Добра гэта ці кепска для нашай фауны- сказаць складана. Неабходны спецыяльныя даследаванні”

І хаця першая знаходка багамола ў нашай краіне адбылася яшчэ ў 1910 годзе пад Гомелем, параўнальна хуткае яго прасоўванне на поўнач менавіта ў апошнія некалькі гадоў хутчэй за ўсё індыкатар нейкіх зменаў у навакольным асяроддзі. Прычым часцей за ўсё гэтыя змены звязваюць з пацяпленнем клімату.

Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі, здымкі аўтара

Comments

НАТАЛИЯ (госць) - 25.07.2017 - 13:38

Добрый день! Такую личинку богомола,но только крупнее размером, в прошлом году мой муж сфотографировал на телефон в своем саду . Мы живем в г.Скидель Гродненская обл. и р-н.

Сергей Миканович (госць) - 26.07.2017 - 10:53

Живу в Зельве, поймал первого богомола в 2010 году, а первую личинку, величиной со взрослое насекомое - в 2016. Пару дней назад поймал молодую личинку длиной около 1,5 см. и выпустил её. Если надо, могу выслать фото.

Alex (госць) - 21.08.2017 - 16:20

P.S. Насчет личинок. Нашел, что ".....Продолжительность жизни богомола зависит от видовой принадлежности и колеблется от 2 до 11 месяцев. В неволе некоторые виды могут доживать до 1,5 лет"

Т.е. явно признаки того, что он уже давно размножается в Беларуси. Не может же он так быстро мигрировать по Беларуси.

Дзякуй, атрымаў здымак. Пакуль не даказана адваротнае- што размнажаецца, можна было лічыць, што пералятае сам. Але цяпер вядомыя знаходкі лічынак у розных рэгіёнах. І менавіта наша знаходка падняла гэтую хвалю. Слова "першая" выклікае законны сумнеў у тых, хто бачыў ці знаходзіў нешта раней. І атрымалася карціна, падобная да знаходак дарослых- першыя лічынкі былі на Гомельшчыне. Ну а на Гарадзеншчыне ўсё ж выглядае, што наша- першая.

аев (госць) - 22.08.2017 - 11:30

In reply to by Alex (госць)

зверь хорошо летает, как і саранча і стрекозы. Со Средіземноморья стрекозы регулярно к нам залетают, это не значіт, что размножаются здесь. Есть крылья!

И летит же каждый год в одно и то же место :) 5 лет подряд встречаю по несколько особей в радиусе пару сотен метров.

Denis Kitel (госць) - 22.08.2017 - 17:50

In reply to by аев (госць)

АЕВ, почему же средиземноморские стрекозы не размножаются у нас? Очень даже размножаются. Все виды, отмеченные у нас за последние 10 лет, размножаются. У них ведь территориальное и брачное поведение, как у птиц. Не нужно и личинок искать под водой, достаточно посмотреть поведение.

А богомолы все же как саранча не перемещаются. Перелетают, конечно, на какие-то дистанции, но едва ли летят, словно ласточки на миграции. Впервые поймал богомола (самку) еще где-то в 2010-м, так она оотеку отложила чуть ли тут же, когда оставил в террариуме. Думаю, они сразу же начали размножаться, как только появились у нас. А последние лета этому только способствуют.

Harrier - 22.08.2017 - 18:48

In reply to by Denis Kitel (госць)

Дзяніс, упершыню ў нас з'явіліся ў 1910 годзе.

Ці тады пачалі размнажаца, ці толькі праз 100 з нечым гадоў пасля першай рэгістрацыі? 

Доказы не адкладкі яек, а выйсця з іх лічынак, як аказалася,  з'явіліся толькі ў апошнія гады. Таму і казаць пра размнажэнне раней можна толькі чыста гіпатэтычна.